Ніно Катамадзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Ніно Катамадзэ
па-грузінску: ნინო ქათამაძე
Nino Katamadze cropped.jpeg
Дата нараджэньня 21 жніўня 1972 (49 гадоў)
Месца нараджэньня Кабулеці, Грузія
Грамадзянства Грузія
Прафэсія сьпявачка, кампазытар
Жанры джаз
Вакал мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты голас[d]
Гурты «Insight»
Лэйблы Misteriya Zvuka[d]
Узнагароды
Прэзыдэнцкі ордэн Дасканаласьці
Сайт Афіцыйны сайт

Ніно Катамадзэ (па-грузінску: ნინო ქათამაძე; нарадзілася 21 жніўня 1972 году, Кабулеці, Грузія) — грузінская джазавая сьпявачка і кампазытар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ніно Катамадзэ нарадзілася ў Аджары, паўднёвай правінцыі Грузіі. У 1990 годзе паступіла ў Батумскі музычны інстытут імя З. П. Паліяшвілі на вакальнае аддзяленьне па клясе Мурмана Махарадзэ. Падчас навучаньня і пасьля заканчэньня інстытуту выступала з рознымі гуртамі і прымала ўдзел у разнастайных музычных праектах.

З 1994 па 1998 год стварае дабрачынны грамадзкі фонд па аказаньні дапамогі інвалідам і сацыяльна неабароненым артыстам. У 1999 годзе пачынае творчае супрацоўніцтва з гуртом Insight, якое прынесла сьпявачцы вядомасьць на радзіме і па-за яе межамі. Гэтак пасьля паездкі ў 2002 годзе ў Вялікабрытанію на Дні Грузіі талентам Ніно Катамадзэ захапіліся ў Эўропе. У 2005 годзе Катамадзэ зьдзейсьніла гастрольнае турнэ ў ЗША, дзе яе таксама чакаў посьпех.

З 2009 году сьпявачка пасьля 2-гадовага перапынку з поспехам зноў пачала актыўную канцэртную дзейнасць. Разам з гуртом Insight яна выступала ў Расеі, Украіне, Летуве і іншых краінах.

У студзені 2010 году прымала ўдзел у расейскай пастаноўцы вакальнай опэры-імправізацыі Бобі Макфэрына «Бобл».

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбомы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Саўндтрэкі да фільмаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2002 — Найлепшая сьпявачка году, прыз «Авацыя», Грузія
  • 2002 — Аўтар і выканаўца песень году, Грузія
  • 2002 — Прыз за самую арыгінальную музыку, Грузія
  • 2003 — Твар году, Грузія
  • 2003 — Найлепшая сьпявачка году, прыз «МЕГА», Грузія
  • 2003 — Найлепшы вакальна-інструмэнтальны ансамбль году (Ніно Катамадзэ і Insight), прыз «Авацыя», Грузія
  • 2004 — Спэцыяльны прыз «Одзэла» за ўнёсак у музыку, Грузія

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]