Перайсьці да зьместу

Ніна Сасноўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніна Сасноўская
Дата нараджэньня 1892
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1979
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак графік, пэдагог
Месца працы

Нíна Аляксáндраўна Сасноўская (1892, в. Дабраволя Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні, цяпер у Сьвіслацкім раёне Гарадзенскай вобласьці — 1979, Вільня) — заходнебеларуская мастачка-графік, пэдагогіца.

Дачка пратаерэя Сасноўскага[1].

У 1910—1911 гадах вучылася ў Віленскай рысавальнай школе. Два гады (1919—1921) як вольная слухачка займалася на мастацкім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У пачатку 1920-х працавала настаўніцай маляваньня й каліграфіі ў Віленскай беларускай гімназіі[1].

Партрэт Янкі Купалы

У 1923 годзе выканала алоўкавы партрэт Янкі Купалы, які быў літаграфаваны на камень мастаком Язэпам Горыдам. Надрукаваны ў віленскай друкарні Ласкова, партрэт Купалы атрымаў шырокі распаўсюд сярод беларускага насельніцтва ў Заходняй Беларусі ў перадваенны пэрыяд (1930—1939).

  1. ^ а б Леанід Галяк. Успаміны. Кніга 1: ЗША, Летапіс, 1982.
  • Янка Купала: энцыклапедычны даведнік. — Мн.: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя, 1986. — С. 548. — 727 с.