Перайсьці да зьместу

Ніна Богдан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ніна Богдан
Дата нараджэньня 3 чэрвеня 1949 (75 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (1970)
Занятак эканамістка, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра эканоміка
Месца працы Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктарка навук (2003)
Навуковы кіраўнік Людміла Нехарошава
Вучні Алена Лісічонак (2008)

Ніна Іванаўна Богдан (нар. 1949, Менск, цяпер Беларусь) — беларуская эканамістка.

Доктарка эканамічных навук (2003) і прафэсарка (2003). Аўтарка навуковых працаў пра рэгуляваньне інавацыйнага разьвіцьця[2]. Выдатніца адукацыі Беларусі[3]. Дэканка факультэту фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту (2004—2009).

У 1970 скончыла плянава-эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўанаг інстытуту народнай гаспадаркі (БДІНГ) паводле спэцыяльнасьці «эканоміка працы»[2] і ўладкавалася асыстэнткай на катэдру эканомікі працы. У 1974 годзе скончыла асьпірантуру на катэдры эканомікі працы БДІНГ. У 1975 годзе абараніла кандыдацкую дысэртацыю «Матэрыяльнае стымуляваньне асваеньня і ўкараненьня новай тэхнікі» пад навуковым кіраўніцтвам Антаніны Анапрыенкі. Пасьля гэтага працавала старэйшай выкладніцай на катэдры эканомікі прамысловасьці БДІНГ[4].

У 1979 годзе перайшла на працу дацэнткай у Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт (Наваполацак), дзе ў 1986 годзе стала загадніцай катэдры. У 1992—2003 гадох была дэканкай факультэту Полацкага ўнівэрсытэту[2]. У 1994 годзе прайшла стажаваньне ў Парыжы (Францыя), а ў 1996 годзе — у Кракаве (Польшча). У 1997, 1998, 2000 і 2001 гадох стажавалася ў Манчэстэры (Ангельшчына), а ў 1998 годзе — у Мадрыдзе (Гішпанія). У 1999 і 2001 гадох прайшла стажаваньне ў Стакгольме (Швэцыя), а ў 2002 і 2003 гадох — у Барсэлёне (Гішпанія). У 2002 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю «Мэтадалёгія ўтварэньня і мэханізм ажыцьцяўленьня рэгіянальнай інавацыйнай палітыкі» пад навуковым кіраўніцтвам Людмілы Нехарошавай[4].

У 2003 годзе перайшла працаваць прафэсаркай катэдры рэгіянальнага кіраваньня ў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт. У 2004—2009 гадох займала пасаду дэканкі факультэту фінансаў і банкаўскай справы БДЭУ[2]. У 2009 годзе стала прафэсаркай катэдры нацыянальнай эканомікі і дзяржаўнага кіраваньня БДЭУ. У рамках Праграмы трансэўрапейскай рухомасьці для ўнівэрсытэцкіх дасьледаваньняў (ПТРУД) брала ўдзел у сумесных мерапрыемствах «Стварэньне сыстэмы кіраваньня праграмамі падрыхтоўкі магістраў» і «Распаўсюд, супраца і ўнівэрсытэцкая рэформа ў галіне выкладаньня эканомікі ў Беларусі». Удзельнічала ў распрацоўцы праграмы навучаньня магістраў «Рэструктурызацыя і мэнэджмэнт на прамысловых прадпрыемствах». У 2009—2010 гадох сумесна з Народным ўнівэрсытэтам Упсалы (Швэцыя) узяла ўдзел у міжнародным мерапрыемстве «Балтыйская сетка сыстэмаў кіраваньня якасьцю ў сыстэме дадатковай прафэсійнай адукацыі». Паводле дамовы Менскага гарвыканкаму са Швэдзкай службай занясьці ад 2010 году ўдзельнічала ў міжнародным мерапрыемстве «Ўкараненьне сучасных спосабаў і мадэляў у прафэсійную адукацыю ў Менску». У 2010 і 2011 гадох брала ўдзел у падрыхтоўкі Аглядаў інавацыйнага разьвіцьця Беларусі і Казахстану адпаведна сумесна з Эўрапейскай эканамічнай камісіяй ААН (Швайцарыя)[4].

  1. ^ Зьвязда (белар.)Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 101 (27711). — С. 8. — ISSN 1990-763X
  2. ^ а б в г Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 3 чэрвеня 2014. — № 101 (27711). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ Богдан Ніна Іванаўна // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2024 г. Праверана 19 кастрычніка 2024 г.
  4. ^ а б в Богдан Ніна Іванаўна (рас.) // Партал «Эканоміка.by», 2024 г. Праверана 19 кастрычніка 2024 г.