Нікаляўс Ота
Нікаляўс Ота | |
| па-нямецку: Nicolaus August Otto | |
![]() | |
| Дата нараджэньня | 10 чэрвеня 1832[1][2] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 26 студзеня 1891[1][4][2][…] (58 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | інжынэр, вынаходнік, прадпрымальнік, прамысловец |
| Навуковая сфэра | тэхналёгія, машынабудаваньне[5] і будаўніцтва[d][5] |
| Дзеці | Gustav Otto[d] |
| Узнагароды | |
Нікаляўс Аўгуст Ота (па-нямецку: Nicolaus August Otto; 10 чэрвеня 1832, Гольцгаўзэн, Нямеччына — 26 студзеня 1891, Кёльн, Нямеччына) — нямецкі інжынэр і вынаходнік. Шырока вядомы як стваральнік рухавіка ўнутранага згараньня. Ганаровы прафэсар унівэрсытэту Вюрцбурга (1882).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў 1832 ў г. Гольцгаўзэн у Нямэччыне. Страціў бацьку яшчэ ў маленстве. Ён добра вучыўся, але ў 16 гадоў быў вымушаны кінуць вучобу, ды шукаць працу. Пасьля сканчэньня вучэльні працаваў у бакалейнай краме, клеркам, каміваяжорам. Каля 1860 году ўпершыню пачуў пра газавы рухавік вынайдзены Э. Ленуарам, першы працуючы рухавіка ўнутранага згараньня. Прыярытэт Ота неаднаразова, але беспасьпяхова аспрэчваўся, у прыватнасьці, Хрысціянам Райтманам, Альфонсам Бо дэ Роша ды Фэлічэ Матэўччы. У 1864—1865 гадах Ота разам з Ойгенам Лянгэнам заснаваў першую ў сьвеце кампанію па вытворчасьці рухавікоў — N. A. Otto & Cie.. Пахаваны на могілках Мэлятэн у г. Кёльне. У 1981 годзе ўведзены ў Нацыянальную залю Гонару вынаходнікаў, у 1996 годзе — у Аўтамабільную залю Гонару.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5 С. 457
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Nikolaus Otto // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Nikolaus Otto // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- 1 2 Deutsche Nationalbibliothek Record #118590855 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Nicolaus August Otto // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- 1 2 Otto, Nikolaus // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
