Новы Ерусалім
| Новы Ерусалім | |
| Гады | з 1992 |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Месца ўтварэньня | Менск |
| Мовы | |
| Жанры | |
| Удзельнікі |
|
| Былыя ўдзельнікі |
|
| novij.com | |
«Новы Ерусалім» — хрысьціянскі музычны гурт зь Менску.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Касьцяк гурту склаўся ў 1985 годзе, падчас вучобы ў Беларускім тэхналягічным інстытуце. Пасьля службы ў войску Ігар Капылоў і Вадзім Калацэй разам гралі ў гурце «Кондар», а ў 1990 годзе зарганізавалі гурт «Кэці Сарк». Празь некаторы час да складу гурту далучыліся Аляксандар Манецкі, Аляксандар Патліс і Эльшад Бабаханаў.
У 1992 годзе ўдзельнікі гурту пазнаёміліся з пастарам маладой менскай пратэстанцкай супольнасьці Вэніямінам Брухам і студэнтамі Ўладзімерам Сокалам і Сандэем Адэладжам. Гэтая сустрэча падштурхнула музыкаў да заснаваньня хрысьціянскага гурту. Назва «Новы Ерусалім» была прапанаваная Канстантынам Танхілевічам, тагачасным адміністратарам гурту. Яна паходзіць ад апісанага ў Бібліі нябеснага гораду, у якім ня будзе войнам, хваробаў і смутку, дзе будуць уладарыць радасьць і любоў. Назва здаволіла ўсіх удзельнікаў і да таго ж адпавядала новым ідэалам.
Першы канцэрт пад назвай «Новы Ерусалім» адбыўся 17 траўня 1992 году ў Палацы культуры тонкасуконнага камбінату Менску[1]. Гэтую дату музыкі і лічаць днём нараджэньня гурту. Празь некалькі месяцаў да гурту далучыўся бас-гітарыст Ігар Сарокін.
Першы альбом пад назвай Бог Святой быў запісаны ў кастрычніку 1993 году падчас першага амэрыканскага турнэ. Вярнуўшыся на Беларусь, «Новы Ерусалім» прыняў удзел у музычным праекце «Рок Айлэнд» на Беларускім тэлебачаньні і атрымаў гран-пры праекту[2].
Увесну 1997 году, падчас чацьвёртага амэрыканскага турнэ, гурт зьняў свой першы кліп на песьню «Я знаю любовь», які восем тыдняў займаў першае месца ў гіт-парадзе Беларускага тэлебачаньня. Гэтая песьня была прызнанай лепшай песьняй году на штогадовым конкурсе «Рок-каранацыя». Толькі за гэты год гурт адыграў болей за 100 канцэртаў у Беларусі, ЗША, Бэльгіі, Галяндыі, Нямеччыне, Украіне, Расеі, Латвіі[2].
У 2001 годзе выйшла першая ангельскамоўная кружэлка гурту — складанка лепшых песьняў з папярэдніх альбомаў. У 2003 годзе выдадзены чарговы ангельскамоўны альбом The Fragments of Heaven, што стаўся перакладам выдадзенага раней альбому Неба осколки[3]. У гэтым самым годзе зьняты кліп на песьню «Любовь в ладонях», які паставіў рэкорд па працягласьці знаходжаньня на першым месцы тэлевізыйнага гіт-параду, пратрымаўшыся на вяршыні «Скрыжавания Европы» трыццаць тры тыдні. А песьня была прызнаная лепшай песьняй году[2].
У канцы году гурт з новай песьняй «Мелодия любви» прыняў удзел у адборачным конкурсе фэсту «Эўрабачаньне-2005».
У верасьні 2006 году гурт пакінуў саліст Аляксандар Патліс, які вырашыў займацца сольнай кар’ерай[4]. Новым салістам гурту стаў Ігар Капылоў, які 11 чэрвеня 2009 году таксама пакінуў гурт[5].
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Ігар Сарокін — бас-гітара
- Вадзім Калацэй — клявішныя
- Эльшад Бабаханаў — гітара, сьпеў, пэркусыя
- Аляксандар Манецкі — ударныя
- Юры Рускевіч — гукарэжысэр
Былыя ўдзельнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксандар Патліс — сьпеў
- Ігар Капылоў — гітара, сьпеў
Дыскаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бог Святой (1993) — студыя «Moving Waters», Флёрыда
- Возвращайся домой (1995) — студыя Біла Гэйзера, Індыяна
- Ну что ты думаешь об этом? (1997) — студыя Біла Гэйзера, Індыяна
- Ну что ты думаешь об этом? — CD/Live і ягонае відэа (1998)
- Новый Иерусалим (1999)
- The Best (анг.) (2001)
- The Best (рас.) (2002)
- Неба осколки (2002)
- The Fragments of Heaven (анг.) (2002)
- Время благоприятное (2004)
- Я подарю тебе (2005) — самотнік[6]
- Линии сердца (2007)
- Хатиква (2012)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Д.П. НОВЫЙ ИЕРУСАЛИМ // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 209. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ СЕМЬ ДНЕЙ ИСТОРИИ :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА (рас.). Музыкальная газета (2006). Праверана 2020-09-15 г. Архіўная копія ад 2020-09-11 г.
- 1 2 3 История группы (рас.). «Новы Ерусалім». Праверана 10 лістапада 2010 г.
- ↑ Переиздание альбома «Неба осколки» группы Новый Иерусалим (рас.). Музыкальная газета (2005-02-07). Праверана 2020-03-20 г. Архіўная копія ад 2020-03-20 г.
- ↑ Диана Руткевич (27 верасьня 2006) Александр Патлис ушел из «Нового Иерусалима» (рас.). Беларускія навіны.
- ↑ Раскололась легендарная группа «Новый Иерусалим» (рас.). Протестант.ру (11 чэрвеня 2009).
- ↑ Новый Иерусалим :: Я Подарю Тебе… (рас.). Музыкальная газета (2005).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына(недаступная спасылка) (рас.)