Новае пакаленьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Zmgr (гутаркі | унёсак) у 14:18, 2 красавіка 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
НОВАЕ ПАКАЛЕНЬНЕ
Дата заснаваньня 2009
Штаб-кватэра Менск
Афіцыйны сайт newgeneration.ws

«Новае Пакаленьне» — моладзевая кааліцыя, заснаваная 5 сьнежня 2009 году дзевяцьцю дэмакратычнымі моладзевымі арганізацыямі Беларусі[1].


Гісторыя

Моладзевая кааліцыя "Новае Пакаленьне" была ўтвораная 5 сьнежня 2009 году па ініцыятыве Маладога Фронту.[2] У кааліцыю ўвайшло дзевяць моладзевых арганізацыяў рознай ідэалягічнай арыентаванасьці.[3]

Праграма

Праграма кааліцыі "Новае Пакаленьне" заснавана на хрысьціянскіх і нацыянальных каштоўнасьцях, прынцыпах сацыяльнай справядлівасьці ды ідэалах свабоды.[4][5]

Праграмнымі накірункамі дзейнасьці кааліцыя "Новае Пакаленьне" вызначыла

  • адстойваньне незалежнасьці Беларусі;
  • абарона й разьвіцьцё беларускае культуры;
  • вызваленьне палітвязьняў і спыненьне палітычных рэпрэсыяў;
  • асуджэньне злачыннай ідэалёгіі камунізму й палітыкі савецкага этнацыду Беларусі;
  • спрыяньне Эўраінтэграцыі Беларусі;
  • зьмена аўтарытарнага рэжыму й усталяваньне ў Беларусі дэмакратычнага ладу кіраваньня.[6]

Дзейнасьць

Адной з галоўных задачаў сваёй дзейнасьці кааліцыя "Новае Пакаленьне" вызначае супольны ўдзел у агітацыйнай і мабілізацыйнай кампаніях, накіраваных на адстойваньне грамадзянамі Беларусі свайго голасу падчас мясцовых, парляманцкіх і прэзыдэнцкіх "выбараў".

7 студзеня 2010 году кааліцыя "Новае Пакаленьне" стварыла перадвыбарчы штаб для ўдзелу ў мясцовых выбарах 2010 году. Кіраўніком перадвыбарчага штабу быў прызначаны дэпутат мясцовых Саветаў, сябра Сойму Маладога Фронту Зьміцер Кухлей.[7]

1 сакавіка 20010 году да спісу кандыдатаў "Новага Пакаленьня" на мясцовыя выбары далучыліся кандыдаты Прадпрымальніцкага блёку.[8] Як заявілі лідэры "Новага Пакаленьня", гэта было зьдзейсьнена дзеля таго, каб "супольна весьці барацьбу за нацыянальныя каштоўнасьці, дэмакратыю і таксама адстойваць інтарэсы прадпрымальніцкага руху".[9]

Па выніках рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты кааліцыя "Новае Пакаленьне" абвесьціла, што з 53 прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія падалі ў выбарчыя камісыі подпісы і іншыя дакуманты для рэгістрацыі, 22 прадстаўніка кааліцыі было зарэгістравана ў якасьці кандыдатаў у дэпутаты. Сябрамі ініцыятыўных групаў прэтэндэнтаў у кандыдаты было сабрана больш 10 000 подпісаў у сваю падтрымку. Падчас рэгістрацыі кандыдатаў ад кааліцыі было адмоўлена ў рэгістрацыі пераважна лідэрам, якія праводзілі моцныя кампаніі на сваіх акругах. Так, не прайшлі сіта рэгістрацыі старшыня "Правага Альянсу" Юрась Карэтнікаў, лідэр "Вольнай моладзі" Мікіта Красноў, намесьніца старшыні "Маладога Фронту" Наста Палажанка.[10]

Удзельнікі

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі