Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Новае пакаленьне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нэўтральнасьць

[рэдагаваць крыніцу]

Вось у такім выпадку нават і ня ведаю, як паступіць.

  1. адстойваньне незалежнасьці Беларусі;
  2. абарона й разьвіцьцё беларускае культуры;
  3. вызваленьне палітвязьняў і спыненьне палітычных рэпрэсыяў;
  4. асуджэньне злачыннай ідэалёгіі камунізму й палітыкі савецкага этнацыду Беларусі;
  5. спрыяньне Эўраінтэграцыі Беларусі;
  6. зьмена аўтарытарнага рэжыму й усталяваньне ў Беларусі дэмакратычнага ладу кіраваньня.

Ці то лічыць гэта цытатай і пакінуць усё як ёсьць. Ці ўсё-ткі лічыць, напрыклад, выраз "злачынная ідэалёгія" уласнай думкай, якой тут ня месца? --Taravyvan Adijene 09:35, 4 красавіка 2010 (UTC)

Савецкі этнацыд, на сёняшні момант, цалкам недаведзенае, непацьверджанае і маргінальнае меркаваньне. Wizardist г 12:11, 4 красавіка 2010 (UTC)
Цікава, што яшчэ і тут ёсьць людзі, для якіх савецкі этнацыд - маргінальнае меркаваньне. На рахунку камуністычнае ідэалёгіі ня меней за 120 мільёнаў ахвяраў ва ўсім сьвеце, у той час калі фашызм быў асуджаны за 18,5. У сваёй жа краіне саветы паклалі ня меней 19 мільёнаў суграмадзянаў. Вам мала для этнацыду? Цёмны народ мы, аднак, цёмны бязьмежна...--Zmgr 10:27, 5 красавіка 2010 (UTC)
Я не зьбіраюся тут пачынаць палеміку. Як і ніхто іншы. Прывядзіце навуковыя працы, у якіх даводзіцца «этнацыд» менавіта этнацыд. І ў любым выпадку зьмяшчэньне праграмы — гэта агітацыя, якая непрымальная ў Вікіпэдыі. Для гэтага ёсьць адмысловыя месцы — СМІ, уласныя сілы. Wizardist г 10:52, 5 красавіка 2010 (UTC)
Калі ласка, глядзіце ВП:НПГ. —zedlik 13:15, 5 красавіка 2010 (UTC)
Тады пакуль што варта пачакаць адказу. Зьмяняць артыкул пасьпешліва ня варта, а вось шаблён пастаўлю.--Taravyvan Adijene 18:33, 5 красавіка 2010 (UTC)
Дык паслухайце, заява аб этнацыдзе - пазыцыя кааліцыі і цытата з праграмнага дакуманту. Што тут трэба абгрунтаваць? Дзевяць арганізацыяў савецкае засільле лічаць этнацыдам і аб гэтым гавораць. Канешне, можна накапаць і навуковае інфармацыі, але дачыненьня да артыкулу яна ўсяроўна мець ня будзе. Толькі хіба што ўзяцца за стварэньне адпаведнай старонкі на Вікіпэдыі.--Zmgr 19:07, 7 красавіка 2010 (UTC)
Гэтых праграмных тэзаў увогуле ня мусіць быць у Вікіпэдыі. Прынамсі, у падобным пляне. Вікіпэдыя — ня месца для агітацыі і прапаганды. І тут няма выключэньняў. Адзінае, напэўна, што прапагандуецца ў Вікіпэдыі — гэта творы вольнай культуры. І тое — ня зьместам, а сваім існаваньнем і сутнасьцю. :) Wizardist г 19:55, 7 красавіка 2010 (UTC)
Вышэй усё слушна, патрэбная проста аб’ектыўная інфармацыю (калі яна спрэчная — то з крыніцамі), але без прапаганды, і ўсё будзе добра. Вікіпэдыя нікога не апраўдвае і не выкрывае, яна проста падае аб’ектыўную інфармацыю. —zedlik 22:04, 7 красавіка 2010 (UTC)
Дзякуй. Я дагнаў ужо, што прапаганда забароненая : ) Дык ці ёсьць вытрымкі са стратэгіі прапагандаю? Ці ня сьведчаць яны проста аб сутнасьці дадзенага ўтварэньня?--Zmgr 19:02, 12 красавіка 2010 (UTC)
Узяў пэўныя пункты праграмы ў двукосьсі як цытаты і крыху падправіў стыль. Спадзяюся, такі варыянт будзе прымальным для ўсіх. —zedlik 01:07, 13 красавіка 2010 (UTC)

Чаму нельга паставіць маленькія выявы каля назваў арганізацыяў? На старонцы АДС стаць такія.--Zmgr 10:28, 5 красавіка 2010 (UTC)

Лягатып Маладога Фронту - выява, маёмасныя правы на якія належаць адпаведнай арганізацыі. Выкарыстаньне ў Вікіпэдыі ажыцьцяўляецца на ўмовах добрасумленнага выкарыстаньня (fairuse). Выява можа зьмяшчацца толькі ў артыкулах, для якіх прыведзена абгрунтаваньне падобнага выкарыстаньня. Добрасумленнае выкарыстаньне нявольных выяваў у сьпісах забараняецца. А іншыя выявы, якія распаўсюджваюцца на ўмовах CC-BY-SA, дык яшчэ трэба праверыць, ці сапраўды маецца дазвол на вольнае выкарыстаньне. Wizardist г 10:52, 5 красавіка 2010 (UTC)
У артыкуле АДС таксама нельга, бо лягатыпы зьяўляюцца абароненымі аўтарскім правам, таму прыбраў іх адтуль таксама. Больш падрабязная інфармацыя пра выкарыстаньне выяваў у Вікіпэдыі ёсьць у ВП:КДВ. —zedlik 13:13, 5 красавіка 2010 (UTC)
Як я з усяго гэтага зразумеў, выкарыстоўваць выявы Вікіпэдыі можна толькі ў тых артыкулах, на якія выява спасылаецца?--Zmgr 19:07, 7 красавіка 2010 (UTC)
Калі нявольная — так. Ці калі выкарыстаньне апраўданае. Wizardist г 19:55, 7 красавіка 2010 (UTC)
Ну ты патлумачыў :)) —zedlik 22:04, 7 красавіка 2010 (UTC)
Карацей, сэнс у тым, што неабмежаванае выкарыстаньне ў Вікіпэдыі маюць толькі выявы, аўтары якіх апублікавалі іх пад вольнымі ліцэнзіямі, т. б. дазволілі неабмежаванае выкарыстаньне зь любымі мэтадамі. Усе іншыя выявы разьмяшчаюцца ў адпаведнасьці з амэрыканскім і беларускім законамі аб аўтарскіх правах, якія дазваляюць іхнае вельмі абмежаванае выкарыстаньне фактычна толькі ў артыкулах, дзе яна апісвае асноўны аб’ект (і тое не ва ўсіх выпадках). —zedlik 22:04, 7 красавіка 2010 (UTC)
Ага, дзякуй : ) Такім чынам выявы арганізацыя звычайна "нявольныя" і іх нельга без дазволу перадрукоўваць? А калі пад гэтай выяваю, у нашым выпадку пад сымбалем арганізацыі, знаходзіцца спасылка на суму арганізацыю? То бок - выява, якая закачаная каб прэзэнтоўваць арганізацыю, яе і прэзэнтуе.--Zmgr 19:02, 12 красавіка 2010 (UTC)
Звычайна, усё, што ствараецца людзьмі, абароненае законам аб аўтарскім праве. І калі аўтар (праваўладальнік) пісьмова не адмаўляецца ад часткі правоў на свой твор, выява можа быць выкарыстаная толькі ў адпаведнасьці з законам аб аўтарскіх правах, а ў выпадку Вікіпэдыі — у адпаведанасьці з Крытэрамі добрасумленнага выкарыстаньня вываў, выява, апроч іншых умоваў, мусіць ілюстраваць асноўны аб’ект артыкула, у якім яна выкарыстоўваецца, і не выкарыстоўвацца ў дэкаратыўных мэтах. Такім чынам, выкарыстаньне лягатыпаў арганізацыяў дапушчальнае толькі ў самім артыкуле пра гэтую арганізацыю. —zedlik 01:07, 13 красавіка 2010 (UTC)