Нацыянальны стадыён (Лусаіль)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Нацыянальны стадыён
Краіна Катар
Горад Лусаіль
Адрас CFCR 75
Год пабудовы красавік 2021
Дата адкрыцьця 22 лістапада 2021
Зьмяшчальнасьць 88 966
Хатняя каманда Зборная Катару па футболе
Тып пакрыцьця трава[d]
Каардынаты 25°25′15″ пн. ш. 51°29′25″ у. д. / 25.42083° пн. ш. 51.49028° у. д. / 25.42083; 51.49028Каардынаты: 25°25′15″ пн. ш. 51°29′25″ у. д. / 25.42083° пн. ш. 51.49028° у. д. / 25.42083; 51.49028
Нацыянальны стадыён на мапе Катару
Нацыянальны стадыён
Нацыянальны стадыён
Нацыянальны стадыён

Нацыянальны стадыён — футбольны стадыён у катарскім горадзе Лусаіль. Адметны тым, што на стадыёне пройдзе фінальная гульня чэмпіянату сьвету 2022 году[1]. Стадыён, які належыць Катарскай футбольнай асацыяцыі[2], ёсьць найбуйнейшым стадыёнам у Катары, і адным з васьмі стадыёнаў, на якім ладзяцца матчы чэмпіянату сьвету 2022 году[3]. Стадыён знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Дохі[4]. Стадыён быў адкрыты 22 лістапада 2021 году матчам Саудаўска-эгіпецкага кубка, калі саудаўскі чэмпіён «Аль-Гіляль» згуляў супраць пераможца эгіпецкага першынства «Замалека».

Будаўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Працэс плянаваньня стадыёну пачаўся ў 2014 годзе[5]. Будаўніцтвам стадыёну займаліся сумеснае прадпрыемства катарскай кампаніі HBK Contract і Кітайскай чыгуначнай будаўнічай карпарацыі[6][7]. Праект стадыёну быў распрацаваны брытанскай фірмай Фостэр і партнэры і архітэктурным бюро з ЗША кампаніяй Posulous[8]. Як і іншыя стадыёны, заплянаваныя да чэмпіянату сьвету 2022 году, Нацыянальны стадыён мае тэхналёгію астуджанэньня з дапамогай сонечнай энэргіі з нулявым выкідам вугляроду[9].

Будаўніцтва пачалося 11 красавіка 2017 году[10]. Першапачаткова завяршэньне будаўніцтва стадыёну было запланаванае на 2020 год. Пасьля чэмпіянату сьвету, як чакаецца, арэна будзе перабудаваная да умяшчальнасьці 40 тысяч месцаў[11]. Залішнія сядзеньні будуць выдаленыя, а іншыя часткі будынку пераробленыя ў зоны з крамамі, кавярнямі, спартовымі і адукацыйнымі аб’ектамі, а таксама установы аховы здароўя[12]. Як і іншыя стадыёны, падрыхтаваныя да чэмпіянату сьвету, 16 жніўня 2022 году стадыён атрымаў пяць зорак[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]