Перайсьці да зьместу

Лусаіль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лусаіль
араб. لوسيل
Населены пункт
Краіна Катар
Муніцыпалітэт Аль-Дааен
Геаграфія
Плошча
  • 35 км²
Каардынаты 25°25′03″ пн. ш. 51°30′27″ у. д.HGЯO
Сайт lusail.com
Лусаіль на мапе Катару
Лусаіль
Лусаіль
Лусаіль

Лусаіль (па-арабску: لوسيل) — другі паводле велічыні горад у Катары, які месьціцца на ўзьбярэжжы Пэрсыдзкай затокі ў паўднёвай частцы муніцыпалітэту Аль-Дааен. Лусаіль знаходзіцца за 23 км ад сталіцы краіны. Як меркавалася, насельніцтва места будзе мець інфраструктуру дзеля разьмяшчэньня 450 тысяч чалавек[1], аднак на 2022 год колькасьць насельніцтва ацэньвалася ў 198 тысяч чалавек. Лусаіль мае набярэжную, жылыя раёны, курорты на астравах, бізнэсовыя раёны і забаўляльныя цэнтры. Распрацоўка і будаўніцтва ажыцьцяўлялася дзяржаўным прадпрыемствам Катары-Дыяр разам з карпарацыямі Parsons і Dorsch-Gruppe. На мясцовым Нацыянальным стадыёне ў горадзе ладзіліся матчы чэмпіянату сьвету па футболе 2022 году, у тым ліку фінал першынства[2]. У месце таксама маецца гоначная траса Формулы-1, і першае Гран-пры Дохі ладзілася тут у 2021 годзе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]