Перайсьці да зьместу

Натальля Голуб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натальля Голуб
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі VII скліканьня
лістапад 2019 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Першы сакратар Бярозаўскай раённай арганізацыі БРСМ
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 21 чэрвеня 1987
Бабруйск
Партыя:
Адукацыя:

Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія

Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь

Натальля Голуб (нар. 21 чэрвеня 1987 г.) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, сябра сталай камісіі па бюджэце і фінансах.

Нарадзілася ў Бабруйску.

Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію паводле адмысловасьці «рахункаводзкі ўлік, аналіз і аўдыт» (2010) а таксама Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусі паводле адмысловасьці «Дзяржаўнае кіраваньне і права» (2015)[1].

Пасьля разьмеркаваньня працавала ў Бярозаўскім раёне намесьнікам галоўнага рахункавода й сакратаром-юрысконсультам ААТ «Вінца», першым сакраратом Бярозаўскай раённай арганізацыі БРСМ[2].

Абіралася дэпутатам Сігневіцкага сельскага Савету дэпутатаў.

Сябра Камуністычнае партыі Беларусі[3].

У 2019 годзе абраная дэпутатам Палаты прадстаўнікоў па Івацэвіцкай акрузе[1].

  1. ^ а б 32-гадовая дэпутатка-камуністка: Не чытала Маркса і Леніна, на працу дабіраюся на папуткахНаша Ніва, 21.11.2019
  2. ^ Біяграфія на афіцыйным сайце дэпутата (на расейскай мове)
  3. ^ А. Н. СОКОЛ ОБ ИТОГАХ ПАРЛАМЕНТСКОЙ КАМПАНИИ — афіцыйны сайт КПБ

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]