Каля 600 заявак былі атрыманыя арганізатарамі нацыянальнага нарвэскага адбору Melody Grand Prix, 34% зь іх былі пададзеныя нарвэскімі кампазытарамі, астатнія жа паступілі зь іншых краінаў. Аднак, у апошні момант арганізатары адбору прынялі рашэньне дапусьціць да ўдзелу толькі нарвэскіх аўтараў.
Дзьве кампазыцыі з кожнага паўфіналу, вызначаныя тэлегаласаваньнем вышлі ў фінал, які прайшоў 9 лютага ў Осьлё. Мінулі тры паўфіналу і раўнд «другі шанец», такім чынам, у фінале апынуліся 8 песень; перамагла «Нold On Be Strong».