Чарнагорыя на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2008
Выгляд
| Конкурс песьні Эўрабачаньне-2008 | |
Выступ у паўфінале | |
| Краіна | Чарнагорыя |
|---|---|
| Нацыянальны адбор | |
| Абраны артыст | Стэфан Філіпавіч (па-сэрбску: Stefan Filipović) |
| Абраная песьня | «Zauvijek volim te» |
| Мова песьні | чарнагорская |
| Кампазытар | Грыгар Копраў |
| Паэт | Огнэн Недзялкоўскі |
| Вынікі | |
| Вынік у паўфінале | 14 месца, 23 ачкоў |
| Іншыя ўдзелы | |
| 2007 • 2008 • 2009 • 2012 • 2013 • 2014 • 2015 | |
Чарнагорыю на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2008» прадстаўляў Стэфан Філіпавіч.
Выканавец
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Стэфан Філіпавіч — чарнагорскі поп-сьпявак. Нарадзіўся ў чарнагорскім горадзе Тытаград (цяпер Падгорыца). Удзельнік шматлікіх музычных фэстаў.
Нацыянальны адбор
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чарнагорскі тэлеканал RTCG правёў два адборы ў рамках Montenegrosong-2008 — спачатку, 27 студзеня, шляхам тэлевізійнага фіналу з тэлегаласаваньнем быў абраны сьпявак, які прадставіць краіну на конкурсе «Эўрабачаньне-2008». Затым былі прапанаваныя некалькі варыянтаў песень. Камісія RTCG абрала зь іх песьню для Бялграду. Фінал адбору адбыўся 3 лютага, прэзэнтацыя песьні — 8 сакавіка.
У адборы прыняло ўдзел 6 удзельнікаў:
| № | Выканавец | Галасы | Месца |
| 1 | Андрэа Дзяміравіч | 1300 | 2 |
| 2 | Grim | 345 | 5 |
| 3 | Алена Казанерга | 377 | 4 |
| 4 | Ненад Кнезавіч Кнез | 667 | 3 |
| 5 | Весна Мілачыч Кая | 341 | 6 |
| 6 | Стэфан Філіпавіч | 3325 | 1 |
Галасаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У паўфінале
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
|
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
У фінале
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Галасы чарнагорскіх тэлегледачоў | |
|---|---|
| Адзнака | Краіна |
| 12 | Сэрбія |
| 10 | Босьнія і Герцагавіна |
| 8 | Расея |
| 7 | Альбанія |
| 6 | Грэцыя |
| 5 | Ізраіль |
| 4 | Грузія |
| 3 | Латвія |
| 2 | Харватыя |
| 1 | Армэнія |