Перайсьці да зьместу

Босьнія і Герцагавіна на конкурсе песьні Эўрабачаньне-2008

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Конкурс песьні Эўрабачаньне-2008
Выступ у паўфінале конкурсу
Краіна Босьнія і Герцагавіна
Нацыянальны адбор
Дата адбору 11 сакавіка 2008
Абраны артыст Лака
Абраная песьня «Pokušaj»
Мова песьні басьнійская
Кампазытар Эльвір «Лака» Лакавіч
Паэт Эльвір «Лака» Лакавіч
Вынікі
Вынік у паўфінале 9 месца, 72 ачкоў
Вынік у фінале 10 месца, 110 ачкоў
Іншыя ўдзелы
19931994199519961997199819992000200120022003200420052006200720082009

Босьнію і Герцагавіну на конкурсе песьні «Эўрабачаньне-2008» прадставіў Лака зь песьняй «Pokušaj» («Паспрабуй»). Песьня, заняўшы 9 месца і набраўшы 72 балы трапіла ў фінал, дзе, страціўшы адну пазыцыю, заняла 10 месца і набрала 110 балаў.

Лака (Эльвір «Лака» Лакавіч) нарадзіўся ў Горазьдзе, але цяпер жыве ў Сараева. Сваю першую песьню «Razocaro» Лака запісаў у 1998 годзе, зь ёй ён заняў першае месца на мясцовым фэсце і атрымаў права на студыйны запіс песьні. З гэтай песьні пачалася яго кар’ера. Ён выпускаў па песьні ў год. У 2003 годзе за кампазыцыю «Ja Sam Moro» ён атрымлівае прыз «Лепшая рок-песьня году». У 2004 едзе ў ЗША, спрабуе стварыць гурт. Зь няўдачай ён вяртаецца ў Босьнію і ў 2007 запісвае свой першы альбом Zec («Заяц»). Аўтар словаў і музыкі да конкурснай песьні — ён сам.

Мірэла — сястра Лакі. Разам зь ім выступіла на конкурсе песьні «Эўрабачаньне».

Нацыянальны адбор

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Адборачная камісія з 7 чалавек упадабала абраць Лаку. Песьня была абраная з 50 пададзеных заявак. Прэм’ера песьні адбылася 2 сакавіка.

Галасы за Босьнію і Герцагавіну
АдзнакаКраіны
12Нарвэгія, Славенія, Чарнагорыя
10
8Фінляндыя
7Нямеччына, Нідэрлянды
6Малдова
5
4Азэрбайджан
3Ірляндыя
2
1Эстонія
Галасы басьнійскіх тэлегледачоў
АдзнакаКраіна
12Чарнагорыя
10Славенія
8Грэцыя
7Расея
6Армэнія
5Ізраіль
4Нарвэгія
3Азэрбайджан
2Ірляндыя
1Фінляндыя
Галасы за Босьнію і Герцагавіну
АдзнакаКраіны
12Харватыя, Сэрбія
10Швэцыя, Славенія, Нарвэгія, Чарнагорыя
8
7Швайцарыя, Нідэрлянды
6Турэччына, Фінляндыя
5Нямеччына, Македонія
4
3Азэрбайджан
2Францыя, Ірляндыя, Данія
1Чэхія
Галасы басьнійскіх тэлегледачоў
АдзнакаКраіна
12Сэрбія
10Харватыя
8Турэччына
7Грэцыя
6Армэнія
5Ізраіль
4Расея
3Украіна
2Нарвэгія
1Альбанія

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]