Надзея Ермакова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 13:39, 29 ліпеня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Надзея Ермакова
Старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі
27 ліпеня 2011 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Папярэднік: Пётар Пракаповіч
Старшыня Беларусбанку
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1953
в. Разальмаў Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці, БССР
Адукацыя:
Узнагароды:

Надзе́я Андрэ́еўна Ермако́ва (нарадзілася ў 1953, в. Разальмаў Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці, БССР) — беларуская эканамістка, старшыня кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Жыцьцяпіс

Скончыла Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум (1971), завочна Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (1978).

Працавала крэдытным інспэктарам, старшым крэдытным інспэктарам, намесьніцай загадніка Хоцімскага аддзяленьня Дзяржбанку, намесьніцай загадніка Кіраўскім аддзяленьнем Дзяржбанку, загадніцай Шклоўскага аддзяленьня Дзяржбанку, намесьніцай старшыні райвыканкаму і старшынёй плянавай камісіі Шклоўскага райвыканкаму, загадчыцай фінансавым аддзелам Шклоўскага райвыканкаму, загадчыцай філіі камэрцыйнага банку «Поўнач-Захад» у Шклове, загадчыцай аддзяленьнем Белаграпрамбанку ў Шклове[1].

З 1996 у ААТ «Ашчадны банк Беларусбанк», да прызначэньня на цяперашнюю пасаду — старшыня праўленьня «Беларусбанку».

Старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз жанчын» (ад 1999).

Была абраная сябрам Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу першага, другога, трэцяга і чацьвёртага скліканьняў.

З 27 ліпеня 2011 — старшыня кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Сям’я

Двойчы была замужам, мае двух дачок (Натальлю і Юлю)[2].

Крыніцы і заўвагі