Перайсьці да зьместу

Набярэжныя Чаўны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Наберажныя Чалны»)
Набярэжныя Чаўны
лац. Nabiarežnyja Čaŭny
рас. Набережныя Челны
Набярэжныя Чаўны
Герб Набярэжных Чаўноў Сьцяг Набярэжных Чаўноў
Дата заснаваньня: 1626
Горад з: 1930
Былая назва: Брэжнеў (19 лістапада 1982 — 6 студзеня 1988)
Мясцовая назва: Yar çallı / Яр Чаллы
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Татарстан
Кіраўнік: Наіль Магдзееў[d][1]
Плошча: 171 км²
Вышыня: 100 м н. у. м.
Насельніцтва (2019)
колькасьць: 533 907 чал.[2]
шчыльнасьць: 3122,26 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 8552
Паштовы індэкс: 4238**
Нумарны знак: 16, 116
Геаграфічныя каардынаты: 55°43′0″ пн. ш. 52°22′0″ у. д. / 55.71667° пн. ш. 52.36667° у. д. / 55.71667; 52.36667Каардынаты: 55°43′0″ пн. ш. 52°22′0″ у. д. / 55.71667° пн. ш. 52.36667° у. д. / 55.71667; 52.36667
Набярэжныя Чаўны на мапе Расеі
Набярэжныя Чаўны
Набярэжныя Чаўны
Набярэжныя Чаўны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://nabchelny.ru

Набярэ́жныя Чаўны́[3] (па-расейску: Набережные Челны), або Яр Чаллы (па-татарску: Yar çallı / Яр Чаллы) — места ў Расеі, у складзе Рэспублікі Татарстану. Насельніцтва на 2019 год — 533 907 чалавек (другое паводле колькасьці насельніцтва места Татарстану). Заснаванае ў 1626 годзе, мае статус места з 1930 году. Буйны прамысловы цэнтар.

Набярэжныя Чаўны знаходзяцца ў паўночна-ўсходняй частцы Рэспублікі Татарстан, на левым беразе ракі Камы, за 237 км на паўднёвы ўсход ад Казані.

У 1626 годзе сяляне-расейцы зь Ялабугі заснавалі Чаўноўскі пачынак (цяпер у межах Набярэжных Чаўноў), а сам горад вырас з заснаванага крыху пазьней суседняга сяла Бярэжныя Чаўны.

У канцы XIX ст. сяло становіцца буйным цэнтрам хлебнага гандлю.

10 жніўня 1930 быў нададзены статус гораду. Хутка вырас пачынаючы з 1970-х гадоў, дзякуючы будаўніцтву Камскага аўтамабільнага заводу. У 1982-1988 гадох меў назву Брэжнеў (у гонар былога кіраўніка СССР Леаніда Брэжнева).

Аб’ём прамысловай прадукцыі прадпрыемстваў гораду складае 20 % ад агульнага аб’ёму выпуску Татарстану. Асноўныя галіны — машынабудаваньне, электраэнэргетыка, будаўнічая індустрыя, перапрацоўчая прамысловасьць, харчовая прамысловасьць. Прадпрыемствы — ААТ «КамАЗ», АТ «Татэлектрамаш», «Кардонна-папяровы камбінат», АТ «Камгэсэнэргабуд», карпарацыя «РАССТАЛ», ААТ «ЗЯБ», Ніжнекамская ГЭС магутнасьцю 1248 Мвт, Набярэжначаўноўская ЦЭЦ, а таксама разьмешчаная непадалёк Заінская ГРЭС.

  • Мячэт Таўба
  • Саборны мячэт Джаміг (у стадыі будаўніцтва па стане на 2019 год)
  • Сьвята-Ўзьнясенскі сабор
  • Храм Сьвятых Касмы і Даміяна
  • Музэй гісторыі гораду
  • Помнік Уладзімеру Высоцкаму
  1. ^ а б http://nabchelny.ru/company/1
  2. ^ Численность населения муниципальных образований Республики Татарстанна начало 2019 года (рас.)
  3. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 С. 451
  4. ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9 С. 529

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Набярэжныя Чаўнысховішча мультымэдыйных матэрыялаў