Абмеркаваньне:Набярэжныя Чаўны
Выгляд
Назва па-беларуску
[рэдагаваць крыніцу]Мажліва, трэба Чаўны. Але ня ўпэўнены. --Taravyvan Adijene 15:05, 13 верасьня 2010 (EEST)
- Думаю, залежыць ад ступені засвоенасьці. З БКП: У цюркізмах і словах, пазычаных празь цюрскія мовы, л(ь) звычайна перадаецца цьвёрда: мална, чалма, халва; Алматы. Тобо варыянт Чалны цалкам магчымы. Калі б слова было засвоенае, то цалкам рэальна, што было Чаўны, але паколькі нават у слоўніках слова не зьяўляецца распаўсюджаным, думаю, наўрад ці яго можна лічыць засвоеным. —zedlik 16:34, 13 верасьня 2010 (EEST)
- Набярэжныя Чаўны згадваюцца ў «Беларускія ўласныя імёны. Беларуская антрапаніміка і тапаніміка» (1998) і ў «Беларускія ўласныя імёны: беларуская антрапанімія і тапанімія» (2019) на старонцы 242, а таксама ў БЭ (т. 15, с. 451). --Ліцьвін (гутаркі) 01:21, 19 траўня 2019 (MSK)
Дапаўненьне да Вікі-Вясны-2019
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул «Набярэжныя Чаўны» быў створаны або істотна дапоўнены ў рамках конкурсу «ВікіВясна-2019» удзельнікам Lesnas ättling. Тэма артыкула: геаграфія; краіна: Расея (Татарстан). |