Міхал Маркс
Міхал Маркс | |
![]() | |
Род дзейнасьці | сузаснавальнік кампаніі Marks & Spencer |
---|---|
Дата нараджэньня | чэрвень 1859 |
Месца нараджэньня | Слонім, Слонімскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 31 сьнежня 1907 (48 гадоў) |
Месца сьмерці | Вялікабрытанія |
Занятак | бізнэсмэн, прадпрымальнік, гандляр |
Дзеці | Rebecca Sieff[d][1], Elaine Marks[d][1], Simon Marks, 1st Baron Marks of Broughton[d][1], Miriam Marks[d][1] і Mathilda Marks[d][1] |
Майкл Маркс (па-ангельску: Michael Marks, народжаны як Міхал Маркс, чэрвень 1859 — 31 сьнежня 1907) — брытанскі прадпрымальнік, адзін з сузаснавальнікаў кампаніі Marks & Spencer.
Нарадзіўся ў Слоніме ў літвакоўскай сям’і. У маладосьці эміграваў у Ангельшчыну.
Пасяліўся ў Лідс, дзе разьмяшчалася кампанія Brran, вядомая тым, што давала працу жыдоўскім імігрантам. У 1884 годзе пазнаёміўся зь Ісакам Дэўгірстам — уладальнікам аднаго з складоў-крамаў. Падпісаў зь ім дамову, згодна якой гандляваў яго вырабамі па-за местам Лідс. Гэты бізнэс аказаўся настолькі прыбытковы, што неўзабаве Маркс атрымаў фінансавую самастойнасьць.
Marks & Spencer[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Празь дзесяць гадоў Маркс вырашыў, што каб разьвівацца далей ён павінен знайсьці сабе партнэра. Маркс прапанаваў ім стаць Ісаку Дэўгірсту, аднак той адмовіўся, прапанаваўшы кандадатуру Тома Спэнсэра. Спэнсэр пагадзіўся і ўклаў першыя £300 у агульны бізнэс.
Дзякуючы мінуламу досьведу, а таксама магчымасьці вызначаць кошты непасрэдна у вытворцы, прадпрымальнікі маглі разьвіваць сетку крамаў, адкрываючы новыя зь іх у такіх местах як Манчэстэр, Бірмінгэм, Лівэрпул, Мідлзбра, Шэфілд, Брысталь, Сандэрлэнд, Кардыф.
Склад-крама адчыненая ў Манчэстэры ў 1897 стала галоўнай сядзібай імпэрыі, дзе сёньня працуе 70 000 чалавек, а сама кампанія каштуе 7 мільярдаў фунтаў.
Маркс памёр у 1907 годзе як брытанскі грамадзянін, якім стаў 5 траўня 1897.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г д Lundy D. R. The Peerage (анг.)