Міхалаўцы
Міхалаўцы | |||||
славац. Michalovce | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1244 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Кошыцкі | ||||
Раён: | Міхалаўцы | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 114 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 056 | ||||
Паштовы індэкс: | 07 101 | ||||
Нумарны знак: | MI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°45′27″ пн. ш. 21°55′6″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д.Каардынаты: 48°45′27″ пн. ш. 21°55′6″ у. д. / 48.7575° пн. ш. 21.91833° у. д. | ||||
Міхалаўцы | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.michalovce.sk |
Міхалаўцы (саст. па-расейску: Михайловцы; па-славацку: Michalovce, па-ўкраінску: Михайлівці, па-нямецку: Großmichel, па-вугорску: Nagymihály) — невялікі горад на ўсходзе Славаччыны на тэрыторыі Ўсходнеславацкай нізіны. Насельніцтва каля 40 тыс. чалавек.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле легенды папярэднікам Міхалаўцаў было легендарнае мястэчка Сьвіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе вугорцы забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Зэмплінскага краю ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Зэмпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Вугоршчына. Першыя згадкі пра Міхалаўцы датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалаўцам быў нададзены статус горада, і яны сталі раённым цэнтрам.
Асаблівасьцю Міхалаўцаў зьяўляецца факт, што чвэрць насельніцтва зьяўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1910 годзе Міхалаўцы налічвалі 6120 жыхароў, зь якіх вугорцы складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.
Паводле перапісу 2001 году мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57% насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24%), чэхі (0,73%) і ўкраінцы (0,47%)[2]. Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92%), грэка-каталіцтва (19,65%), без рэлігійнай прыналежнасьці (9,73%) і праваслаўе (5,19%)[2].
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вішкаў, Чэхія
- Вільярэаль, Гішпанія
- Ярослаў, Польшча
- Шаторальяўйхей, Вугоршчына
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.
- ^ а б Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic (2007-12-09). Праверана 31 студзеня 2011 г.