Міраслаў Масакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міраслаў Масакоўскі
Mirosław Jan Mossakowski
Нарадзіўся 23 верасьня 1929(1929-09-23)
Бяроза-Картуская, Польская Рэспубліка
Памёр 26 сьнежня 2001(2001-12-26) (72 гады)
Навуковая сфэра Нэўралёгія, нэўрапаталёгія
Месца працы Польская акадэмія навук
Альма-матэр Мэдычная акадэмія ў Гданьску

Мірасла́ў Ян Масако́ўскі (па-польску: Mirosław Jan Mossakowski; 23 верасьня 1929, Бяроза-Картуская, Польская Рэспубліка — 26 сьнежня 2001) — польскі лекар-нэўроляг і нэўрапатоляг, старшыня Польскай Акадэміі навук (1999—2001), аўтар больш за 200 навуковых прац, шматлікіх манаграфіяў і падручнікаў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Бярозе-Картускай, скончыў тут пачатковую школу. Пасьля вучыўся ў пружанскай гімназіі, гімназіях у Цеханаўцу і Ліпне. Скончыў лекарскі факультэт Мэдычнай акадэміі ў Гданьску. Ад 1954 у асьпірантуры ў Інстытуце гістапаталёгіі нэрвовай сыстэмы ПАН у Варшаве. У 1958 року атрымаў спэцыялізацыю I ступені па нэўралёгіі, у 1961 — II ступені. У 1959—1960 роках стажыраваўся ў Манрэалі. У 1960 атрымаў тытул доктара мэдычных навук, у 1966 габілітаваўся. У 1966—1967 роках ізноў на стажыраваньні, гэтым разам у Бэтэсьдзе. Заснавальнік (1967) і шматгадовы кіраўнік Групы нэўрапаталёгіі Цэнтру экспэрымэнтальнай і клінічнай мэдыцыны (ЦЭіКМ) ПАН, ад 1975 дырэктар ЦЭіКМ.

Чалец Амэрыканскай асацыяцыі нэўрапатолягаў (ад 1960), Міжнароднага таварыства нэўрапатолягаў (ад 1967, віцэ-прэзыдэнт у 1976—1980), ганаровы сябра Польскага таварыства патолягаў, ганаровы сябра Таварыства польскіх нэўрапатолягаў, сябра Варшаўскага навуковага таварыства. Доктар honoris causa Ягелонскага ўнівэрсытэту і Мэдычных акадэмій у Гданьску, Беластоку ды Любліне.

Памёр у сьнежні 2001 року пасьля працяглай хваробы. Пахаваны на Павонзках.

Выбраныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Асновы нэўрапаталёгіі» (1981)
  • Пухліны нэрвовай сыстэмы. — Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1997. — ISBN 8304043661

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]