Міраслаў Валек

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міраслаў Валек
Miroslav Válek
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 17 ліпеня 1927
Сьцяг Чэхіі Трнава
Памёр 27 студзеня 1991
Сьцяг Чэхіі Браціслава
Дзеці Міраслава Валава[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, публіцыст, перакладнік
Мова славацкая
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Мі́раслаў Ва́лек (па-славацку: Miroslav Válek; 17 ліпеня 1927 — 27 студзеня 1991) — славацкі паэт, публіцыст, перакладнік, дзяржаўны дзяяч.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міраслаў Валек нарадзіўся ў Трнаве. У 1947—1949 навучаўся ў эканамічным коледжы ў Браціславе. У 1949—1963 працаваў рэдактарам часопісаў «Slovenský roľník», «Týždeň», «Družstevný obzor», галоўным рэдактарам «Mladá tvorba». У 1966—1967 роках — галоўны рэдактар часопісу «Romboid», сакратар Саюзу славацкіх пісьменьнікаў (у 1967—1968 — старшыня).

Чалец Камуністычнае партыі Чэхаславаччыны з 1962. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцьці. З 1969 року быў цальцом Цэнтральнага камітэту Камуністычнае партыі Славаччыны, з 1979 — ЦК Кампартыі Чэхаславаччыны. У 1969—1988 — міністар культуры Славаччыны.

Памёр у Браціславе.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэзія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Dotyky» (Дотыкі, 1959)
  • «Príťažlivosť» (Прывабнасьць, 1961)
  • «Nepokoj» (Непакой, 1963)
  • «Milovanie v husej koži» (Каханьне ў гусінай скуры, 1965)
  • «Súvislosti» (Умоўнасьці, 1973)
  • «Slovo» (Слова, 1976)
  • «Z vody» (З вады, 1977)
  • «Zakázaná láska» (Забароненае каханьне, 1977)
  • «Básne» (зборнік вершаў, 1983)

Дзіцячая літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Kúzla pod stolom» (1959)
  • «Pozrime sa do prírody, kto osoží a kto škodí» (1960)
  • «Kde žijú vtáčky» (1961)
  • «Veľká cestovná horúčka pre malých cestovateľov» (1964)
  • «Do Tramtárie» (1970)
  • «Panpulóni» (выбранае, 1975)

Эсэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «O literatuře a kultuře» (1979)
  • «Štyri knihy nepokoja» (1975)
  • «Inšpirácie» (1999)

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Для дзяцей[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пятрусь Макаль быў перакладчыкам вершаў Валека на беларускую мову[1][2].

Прэміі і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Крылы: Вершы: Пер. са славац. / Прадм. П.Макаля. — Мн. : Мастац.літ., 1978. — 95 с
  2. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  3. ^ Přehled funkcionářů ústředních orgánů KSČ 1945 - 1989 (чэс.) Праверана 9 сьнежня 2012 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Miroslav Válek: Básnické dielo. Bratislava: Kaligram, 2005.
  • Portréty slovenských spisovateľov 3. Bratislava: Vydavateľstvo UK, 2003.
  • Sedlák, I. a kol.: Dejiny slovenskej literatúry II. Martin: Vydavateľstvo Matice slovenskej, 2009.