Грэгары Корса
| Грэгары Корса | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 26 сакавіка 1930[1][2][3][…] |
| Памёр | 17 студзеня 2001[1][2][4][…] (70 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, навэліст, пісьменьнік |
| Гады творчасьці | з 1955 |
| Мова | ангельская[7] |
Грэгары Корса (па-ангельску: Gregory Corso; 26 сакавіка 1930 — 17 студзеня 2001) — амэрыканскі паэт і мастак, адзін зь яркіх прадстаўнікоў Біт-пакаленьня.
Маці нарадзіла яго ў 16 гадоў, праз год сышла зь сям’і і зьехала ў Італію. Грэгары Корса ў дзяцінстве правёў большасьць часу ў дзіцячых дамах. Калі хлопцу было адзінаццаць, ягоны бацька ажаніўся другі раз і ўзяў сына да сябе, але Грэгары пастаянна ўцякаў з дому. Быў адпраўлены ў калёнію, адкуль таксама ўцякаў. Некалькі месяцаў сядзеў у нью-ёрскай турме The Tombs за крадзеж радыё, а ў сямнаццаць быў асуджаны на тры гады турмы зноў за крадзеж. Падчас адседкі зацікавіўся літаратурай, да гэтага часу адносяцца і яго першыя паэтычныя спробы. Пасьля вызваленьня вярнуўся ў Нью-Ёрк, дзе ў адным з бараў у 1950 годзе пазнаёміўся з А. Гінзбэргам, які пазнаёміў Г. Корсу зь іншымі прадстаўнікамі Біт-пакаленьня.
У 1954 выходзіць першы зборнік паэзіі Г. Корсы «Весталка і іншыя вершы» (The Vestal Lady and Other Poems). У 1956 паэт прыязджае ў Сан-Францыска, дзе ў той час жыў А. Гінзбэрг. Тут Лоўрэнс Фэрлінгеці выпускае яго другую паэтычную кнігу «Бэнзін» (Gasoline). Да канца 1980-х Г. Корса выпусьціў каля 15 кніг, сярод якіх ня толькі паэтычныя.
Спалучаў у творчасьці здабыткі клясычнай паэзіі і асабісты вулічны досьвед, праз што быў названы крытыкамі «Шэлі з падваротні». Сур’ёзна ўплываў на моладзь у 1960-я, у тым ліку на рух хіпі.
Грэгары Корса памёр у Мінэсоце ад раку. Згодна зь ягоным жаданьнем ён быў пахаваны побач з магілай свайго любімага паэта Пэрсі Шэлі ў Рыме.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 IMDb (анг.) — 1990.
- 1 2 Gregory Corso // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Gregory Nunzio Corso // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Gregory Corso // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ The New York Times (анг.) / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ed. size: 443000 — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X
- ↑ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларускія пераклады — prajdzisvet.org