Перайсьці да зьместу

Міна Кант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мíна Кáнт (па-фінску: Minna Canth, пры нараджэньні Ўльрыка Вільхельміна Ёнсан; 19 сакавіка 1844, Тампэрэ, Вялікае княства Фінляндзкае, Расейская імпэрыя — 12 мая 1897, Куопіё, Вялікае княства Фінляндзкае, Расейская імпэрыя) — фінская пісьменьніца, журналістка, перакладніца, выдаўца, фэміністка, прадпрымальніца і сацыяльная актывістка. Была адной з пачынальніцаў фінскага рэалізму ў літаратуры.

Міна Кант
фінск. Minna Canth
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Ulrika Wilhelmina Johnson
Нарадзілася 19 сакавіка 1844
Тампэрэ, Вялікае княства Фінляндзкае, Расейская імпэрыя
Памерла 12 траўня 1897
Куопіё
Пахаваная Куопіё, Вялікае княства Фінляндзкае, Расейская імпэрыя
Сужэнец Johan Ferdinand Canth[d]
Дзеці Jussi Canth[d] і Anni Levander[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, журналістка, выдаўца, перакладніца, сацыяльная актывістка
Гады творчасьці 1878-1897
Кірунак Рэалізм
Жанр Апавяданьне, артыкул, п'еса
Мова Фінская
Дэбют 1878
Значныя творы Узлом, 1879; Анна Лііса, 1895
Подпіс Выява аўтографу
https://www.kuopio.fi/minnacanth

У знак прызнаньня ейных заслугаў перад грамадзтвам дзень ейных народзінаў, 19 сакавіка, адзначаецца ў Фінляндыі як дзяржаўнае сьвята — Дзень раўнапраўя[1].

Міна Кант нарадзілася 19 сакавіка 1844 году. Бацька Густаў Вільхельм Ёнсан працаваў на баваўнянай фабрыцы майстрам, маці Ўльрыка — былая хатняя памочніца. У Міны быў брат Густаф Вільгельм па імені бацькі і сястра Аўгуста Катарына. Дзяцінства жыла ў бедным раёне Тампэрэ. Калі фінансавае становішча сям’і палепшылася, у 1853 годзе яны пераехалі ў Куопіё, калі бацька Густаў Вільгельм пераняў краму пражы ў Тампэрэ[2].

У Куопіё М. Кант працягнула сваё навучаньне. Першай са школаў была гарадзкая працоўная школа для дзяўчынак, заснаваная па ініцыятыве Снэлмана, якая была так званай правадной школай, бо прытрымлівалася ангельскай мэтодыкі навучання Бэла-Ланкастэра. Найбольш прыкметнай асаблівасьцю мэтаду навучаньня было тое, што старэйшыя вучні кіравалі малодшымі[3].

Увосень 1863 г. Міна Кант паступае ў Ювяскюльскі настаўніцкі інстытут, які рыхтаваў настаўнікаў пачатковай школы. Яна ня стала школьнай настаўніцай, бо перапыніла навучаньне восенню 1865 г., каб выйстці замуж за свайго настаўніка Ёхана Фэрдынанда Канта. Пара пасялілася ў Ювяскюля, дзе ў іх нарадзілася сямёра дзяцей: Ані (1866–1911), Элі (1868–1944), Ханна (1870–1889), Майю (1872–1943), Юсі (1874–1929), Пека (1876–1876). 1959) і Лілі (1880–1969)[4].

У 1879 годзе ў жыцьці М. Кант адбыўся значны пералом: ейны муж памёр пасьля працяглай хваробы незадоўга да нараджэньня сёмага дзіцяці сям’і. Час, які рушыў усьлед, быў для Кант фізычна і псыхічна цяжкім часам. Праз некалькі месяцаў М. Кант завяршыла сваю першую п’есу «Узлом». Яна таксама паслала яе Карлу Бергбому, дырэктару Фінскага тэатру, які прыняў яе адразу; тады не хапала фінскамоўных п’есаў. П'еса «Узлом» была ўзнагароджаная Фінскім літаратурным таварыствам[5].

У сакавіку 1880 году М. Кант разам зь дзецьмі вярнулася ў Куопіё. Там яна працягнула працу бацькі, які памёр у 1877 г. і бізнэс быў у дрэнным фінансавым стане. М, Кант паднялася на ногі, і матэрыяльнае становішча сям’і палепшылася. Праз тры гады М. Кант таксама ўзяла на сябе адказнасьць за агульны гандлёвы бізнэс, якім кіраваў ейны брат. Зьдзелкі гарантавалі фінансавыя сродкі для жыцьця, што дазволіла М. Кант набываць літаратуру з-за мяжы, а таксама засяродзіцца на пісьме[6].

У пэрыяд паміж 1889 і 1890 гадамі М. Кант рэдагавала часопіс «Wapaita Aatteet» разам з журналістам А. Б. Мякеляй, дзе перакладала артыкулы з нямецкіх, швэдзкіх і дацкіх газэтаў. Часопіс займаўся астраноміяй, зараджэньнем сьвету, свабодай веравызнаньня, эвалюцыяй, душой і пытаньнем працоўнага клясу[7].

Міна Кант памерла ад сардэчнага прыступу 12 траўня 1897 году ва ўзросьце 53 гадоў[8].

Ейнай першай працай стаў зборнік «Навэлі і апавяданьні» (1878), які распачаў доўгую пісьменьніцкую дзейнасьць[9].

Ейную рознабаковую творчасьць складаюць кароткія апавяданьні, аповесьці, п’есы і журналісцкія артыкулы; пераважна яна пісала на фінскай мове, але таксама і на швэдзкай. Яна была першым буйным драматургам і празаікам на фінскай мове пасьля Алексіса Ківі і першай жанчынай, якая друкавалася ў газэтах на фінскай мове. Яна адстойвала правы жанчынаў і фэмінізм, і ў сваіх працах і трактатах закранала сацыяльныя пытаньні[10].

Кант была важным аўтарытэтам свайго часу ў Фінляндыі і пасрэдніцай эўрапейскіх ідэяў. У палітычным пляне яна падтрымлівала ідэі Младафінскай партыі. Кант павышала статус жанчынаў, сярод іншага, працуючы над паляпшэньнем адукацыйных магчымасьцяў дзяўчынак. Яна была першаадкрывальніцай фінскамоўнай адукацыі[11].

У сваіх мастацкіх і публіцыстычных тэкстах пісьменьніца сьмела крытыкавала несправядлівыя законы супраць жанчынаў і цыганоў, крывадушнасьць рэлігіі, «двайную мараль» элітаў і Царкавы, шмат пісала на тэму алькагалізму. Ейныя ідэі, якія ішлі супраць тых, што панавалі, нажылі ёй шмат ворагаў. Але, праяўляючы нязьменную мужнасьць, яна не адмовілася ад барацьбы, таксама ў сваіх апавяданьнях і п'есах прымаючы бок бедных і эксплюатаваных пралатараў і асуджаючы невыносныя ўмовы жыцьця ў турмах і вар'ятнях. Працягвала і асьветніцкую працу, публікуючы навукова-папулярныя артыкулы[12].

«Анна Лііса» — ейная самая мастацка дасканалая праца на заўсёды актуальную тэму: непажаданая цяжарнасьць, забарона аборту і дзетазабойства[13].

• Työmiehen vaimo, Porvoo, WSOY, 1885

• Sylvi, Helsinki, Otava, 1893

• Spiritistinen istunto, Telén, 1894

• Salakari, Helsinki, Edlund, 1887

• Roinilan talossa, Porvoo, WSOY, 1885

• Papin perhe, Helsinki, Otava, 1891

• Murtovarkaus, Porvoo, WSOY, 1883

• Köyhää kansaa, Helsinki, Edlund, 1886

• Kovan onnen lapsia, Helsinki, Edlund, 1888

• Kotoa pois, Helsinki, Otava, 1895

• Hän on Sysmästä, Porvoo, WSOY, 1893

• Hanna, Helsinki, Edlund, 1886

• Anna Liisa, Porvoo, WSOY, 1895

• Agnes, Helsinki, Otava, 1911.

  1. ^ Tellervo Krogerus: Canth, Minna (1844–1897), The National Biography of Finland, vol 2, pp. 103–106. Helsinki: Finnish Literature Society, 2003.
  2. ^ Tellervo Krogerus: Canth, Minna (1844–1897), The National Biography of Finland, vol 2, pp. 103–106. Helsinki: Finnish Literature Society, 2003.
  3. ^ Paananen, Karoliina (14 March 2019). "Mitä 175 vuotta sitten syntynyt Minna Canth olisi miettinyt vanhustenhuollon ongelmista?". Ilta-Sanomat, https://www.is.fi/kotimaa/art-2000006006589.html
  4. ^ Canth, Minna, Kirjeitä vuosilta 1860–1897, Otava, 1944.
  5. ^ Canth, Minna, Kirjeitä vuosilta 1860–1897, Otava, 1944.
  6. ^ Крогерус Т. Минна Кант // Сто замечательных финнов: Калейдоскоп биографий / ред. Т. Вихавайнен; пер. с фин. И. М. Соломеща. — Хельсинки: Общество финской литературы, 2004. — 814 с.
  7. ^ Mäkinen, Kirsti & Uusi-Hallila, Tuula, Minna Canth: Taiteilija ja taistelija, Laatukirjasto, Helsinki, WSOY, 2003.
  8. ^ Salminen, Anja, «Minna Canthin vieraita Kanttilassa, Kesäkuopiolainen p. 5», Kuopio, 24.05.2004.
  9. ^ Jaakko Ahokas (1973). A History of Finnish Literature. Taylor & Francis. p. 113.
  10. ^ Jaakko Ahokas (1973). A History of Finnish Literature. Taylor & Francis. p. 113.
  11. ^ Marija Semjonova: Minna Kanta, Aspazija un Jevdokija Rostopina: Jauns laikmets literatūrā. Riga: Lettische Universität (Masterarbeit), 2011.
  12. ^ Marija Semjonova: Minna Kanta, Aspazija un Jevdokija Rostopina: Jauns laikmets literatūrā. Riga: Lettische Universität (Masterarbeit), 2011.
  13. ^ Antonius Lux (Hrsg.): Große Frauen der Weltgeschichte. Tausend Biographien in Wort und Bild. Sebastian Lux Verlag, München 1963, S. 94.