Мілаш Тэадосіч
Мілаш Тэадосіч | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | разыгрываючы абаронца, атакавальны абаронца | |
Рост: | 195 см | |
Вага: | 89 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 19 сакавіка 1987 (37 гадоў) | |
Альма-матэр: | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Црвена Зьвезда[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2004—2007 | ФМП Жалезьнік[d] | |
2005—2006 | → Борац Чачак[d] | |
2007—2011 | Алімпіякос | |
2011—2017 | ЦСКА | |
2017—2019 | Лос-Анджэлес Кліпэрз | |
2019—2023 | Віртус Балёньня | |
2023— | Црвена Зьвезда[d] | |
Асабістыя ўзнагароды і дасягненьні | ||
Мэдалі | ||
Алімпіяда | ||
Срэбра | Рыю-дэ-Жанэйру 2016 | |
Чэмпіянаты сьвету | ||
Срэбра | Гішпанія 2014 | |
Чэмпіянаты Эўропы | ||
Срэбра | Польшча 2009 | |
Статыстыка на NBA.com |
Мілаш Тэадо́січ (па-сэрбску: Милош Теодосић; нар. 19 сакавіка 1987 году, Валева, СР Сэрбія, СФРЮ) — сэрбскі баскетбаліст, які выступае за клюб «Црвена Зьвезда». Гуляе на пазыцыях гульнёвага і атакуючага абаронцы. Шэсьць разоў уваходзіў у сымбалічную пяцёрку Эўралігі. Ёсьць гульцом году паводле вэрсіі ФІБА Эўропа (2010)[1], а таксама самым каштоўным гульцом Эўралігі ў сэзоне 2009—2010 гадоў.[2].
У складзе зборнай Сэрбіі станавіўся срэбраным прызэрам на Алімпійскіх гульнях 2016 году, чэмпіянату сьвету 2014 году і чэмпіянату Эўропы 2009 году[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў клюбную кар’еру ў 2004 годзе ў чэмпіянаце Сэрбіі. У 2007 годзе Тэадосіч падпісаў пяцігадовы кантракт з грэцкім «Алімпіякосам». У сэзоне Эўралігі 2009—2010 гадоў сэрб зьбіраў у сярэднім 13,4 пунктаў, рабіў 2,5 падборы, 4,9 перадачы і 1,8 перахопы за гульню. Такія паказьнікі былі максымальнымі на той час у кар’еры баскетбаліста. Тэадосіч адыграў вырашальную ролю ў пірэйскім клюбе, які прасунуўся ў фінал чатырох Эўралігі. Між тым, каманда зазнала паразу ў фінале, саступіўшы гішпанскай «Барсэлёне». Тэадосіч быў абраны ў першую каманду Эўралігі, а 8 траўня 2010 году быў афіцыйна ўганараваны званьнем самага каштоўнага гульца Эўралігі 2010 году.

6 ліпеня 2011 году Тэадосіч падпісаў трохгадовы кантракт з расейскім ЦСКА з чэмпіянату Расеі і Адзінай лігі ВТБ[4]. Сума пераходу склала 5,7 мільёнаў эўра[5]. У сваім дэбютным сэзоне з расейскім клюбам ён вывеў іх у фінал Эўралігі, але там гулец зноў зазнаў паразу, гэтым разам ад былога клюбу «Алімпіякосу» зь лікам 62:61. Перад пачаткам фіналу чатырох ён быў улучаны ў другую каманду Эўралігі. Ягоны другі сэзон у ЦСКА быў статыстычна нават лепшым, бо спартовец зьбіраў у сярэднім 12,7 пунктаў, рабіў 4,9 перадачы і рэкордныя ў кар’еры 2,8 падборы ў Эўралізе. Ён таксама зноў быў улучаны ў склад другой каманды Эўралігі, што стала ягонай другой намінацыяй запар[6]. Перад пачаткам сэзону 2014—2015 гадоў ЦСКА працягнуў кантракт з гульцом яшчэ на тры гады. Толькі ў 2016 годзе гульцу скарылася Эўраліга, бо ягоны ЦСКА ў фінале эўрапейскага турніру перамог турэцкі «Фэнэрбахчэ».
10 ліпеня 2017 склаў двухгадовую працоўную дамову з клюбам Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі «Лос-Анджэлес Кліпэрз». Паводле ўмоваў пагадненьня, Тэадосіч зарабляў 12,3 мільёнаў даляраў[7][8]. Запачаткаваў выступы у НБА 19 кастрычніка 2017 году ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Лэйкерз», набраўшы 6 пунктаў, а ягоная каманда атрымала перамогу зь лікам 108:92. Амаль адразу па дэбюце выбыў праз траўму. Агулам у амэрыканскім клюбе правёў паўтары гады.
13 ліпеня 2019 году Тэадосіч прыяднаўся да італьянскага «Віртусу», які ачольваў на той час галоўны трэнэр ягонай нацыянальнай зборнай Аляксандар Джорджавіч[9][10]. Быў важным баскетбалістам італьянскага клюбу. 11 ліпеня 2023 году далучыўся да «Црвены Зьвезды», за якую заўзеў зь дзяцінства.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У складзе зборнай Сэрбіі браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2007 году. На наступным эўрапейскім турніры дакрочыў з камандай да фіналу ды быў улучаны ў зборную ўсіх зорак турніраў.
У 2010 годзе Тэадосіча залічылі ў склад сэрбскай каманды на чэмпіянат сьвету 2010 году. Пасьля дыскваліфікацыі за бойку ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Грэцыі, Тэадосіч зрабіў пераможны трохпунктавы кідок з гульні прыкладна зь дзевяці мэтраў у чвэрцьфінале, прасунуўшы Сэрбію ў паўфінал, выгуляўшы зборную Гішпаніі зь лікам 92:89. Ён таксама быў улучаны ў каманду ўсіх зорак турніраў.
Баскетбаліст браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2011 году, дзе ягоная зборная заняла восьмае месца, ды спаборнічаў на чэмпіянаце сьвету 2014 году, дзе зноў быў улучаны ў сымбалічную зборную турніру. Ягоная каманды здабыла срэбныя мэдалі на тым мундыяле. Ён упершыню ў сваёй кар’еры быў капітанам зборнай на чэмпіянаце Эўропы 2015 году. Тэадосіч быў прадстаўніком зборнай Сэрбіі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году, дзе сэрбы здабылі срэбраныя мэдалі, зазнаўшы паразу ад зборнай ЗША ў фінальнай сустрэчы турніру[11].
Крыніца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 23-летний серб признан лучшим баскетболистом Европы Lenta.ru
- ^ Евролига. Теодосич – самый полезный игрок сезона Sports.ru
- ^ FIBA.com profile
- ^ ЦСКА приобрел лучшего игрока Европы. Sportbox.ru. 6 июля 2011
- ^ «Ανακοινώθηκε επίσημα από την ΤΣΣΚΑ ο Τεόντοσιτς». Redplanet.gr.
- ^ «2012–13 All-Euroleague First and Second Teams announced». Euroleague.
- ^ Pen to paper. Officially a Clipper! Праверана 18 июля 2017 г.
- ^ Ринат Салахетдинов (7 июля 2017) «Он — лучший распасовщик на планете». Теодосич и Беверли готовы рвать НБА Чемпионат.com Праверана 18 июля 2017 г.
- ^ «Virtus Bologna lands a star in Teodosic». Eurocup Basketball.
- ^ Lupo, Nicola (13.07.2019). «Milos Teodosic officially signs with Virtus Bologna». Sportando.
- ^ «Rio Olympics 2016: USA beat Serbia in men's basketball to win last gold of Games». BBC Sport.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 19 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Сэрбіі
- Баскетбалісты клюбу «Црвена Зьвезда» Бялград
- Баскетбалісты клюбу «Алімпіякос» Пірэй
- Баскетбалісты клюбу ЦСКА Масква
- Баскетбалісты клюбу «Лос-Анджэлес Кліпэрз»
- Баскетбалісты клюбу «Віртус» Балёньня
- Сэрбскія баскетбалісты
- Баскетбалісты зборнай Сэрбіі
- Баскетбалісты і баскетбалісткі на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году
- Прызэры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 году