Мікола Антаноўскі
Мікалай Антаноўскі | |
![]() Выступ Міколы Антаноўскага на ўручэньні «Мядовай прэміі»-2007 | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікалай Дзьмітрыевіч Антаноўскі |
Нарадзіўся | 6 студзеня 1952 (73 гады) в. Сташаны, Пінскі раён Берасьцейскай вобласьці |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст, публіцыст |
Мова | беларуская |
Дэбют | «Сялянская праўда» (Ганцавічы) |
Мікала́й Дзмі́трыевіч Антано́ўскі (*6 студзеня[1] 1952, в. Сташаны Пінскага раёну) — беларускі паэт, журналіст, публіцыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыўшы мясцовую сярэднюю школу, працаваў у калгасе, пасля адслужыў у войску (1970—1972). Папрацаваўшы год у ганцавіцкай раённай газэце «Савецкае Палессе», паступіў на факультэт журналістыкі БДУ (скончыў у 1978).
Накіраваны ў браслаўскую «раёнку». У 1982 пераехаў у Пружану, працаваў загадчыкам аддзелу пісьмаў газэты «Зара камунізму» (цяпер «Раённыя будні»). З 1984 — галоўны рэдактар.
Член Саюзу пісьменнікаў Беларусі (2005), былы сябра праўленьня ГА «Беларускі саюз журналістаў»[2], сябра ТБМ імя Францішка Скарыны.
Вершы піша са школьнага ўзросту, упершыню публікаваўся ў ганцавіцкай раённай газэце «Палеская праўда» (пасля «Савецкае Палессе»). Вершы друкаваліся ў часопісах «Маладосць», «Полымя», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», альманаху «Дзень паэзіі», рэспубліканскіх газетах.
Аўтар паэтычных зборнікаў “Святаяннік” (Мінск, 1993), “Падсочаны бор” (Пружаны, 1997), “Як ліст сярод лістоў…” (Брэст, 2019), кнігі нарысаў “Зелёная рапсодия: леса и лесоводы Пружанщины” (Брэст, 2004). Уганараваны званнямі “Заслужаны журналіст Беларускага саюза журналістаў”(2009) і “Выдатнік друку Беларусі” (2012). Лаўрэат прэміі рэспубліканскага журналісцкага конкурсу “Залатое пяро” (2005). У 2009 годзе за асабісты ўклад у грамадскае і творчае жыццё вобласці абвешчаны “Чалавекам года” на Брэстчыне. Лаўрэат Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурсу “Духоўная веліч” у намінацыі “Паэзія” (2020). Лаўрэат
[[літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка]]
(2021)
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Святаяннік: Вершы (1993)
- Падсочаны бор: Вершы (1997)
- Зелёная рапсодия. Леса и лесоводы Пружанщины : документальный очерк / Н. Д. Антоновский; фото А. Мелеш. — Брест: Беларусь, Дзярж. ляс. ахова, 2004.
- Як ліст сярод лістоў. Вершы (2019)
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каляндар знамянальных і памятных дат. Берасьцейская абласная бібліятэка імя Горкага. Праверана 17 кастрычніка 2011 г.
- ^ XIII съезд ОО „Белорусский союз журналистов“ (рас.). Беларускі саюз журналістаў (13 кастрычніка 2015). Праверана 10 сакавіка 2021 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Здановіч І. Антаноўскі Мікалай Дзмітрыевіч // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэньня з Пружаншчыны: Грамадска-літаратурны даведнік. — Пружаны: 2003. — С. 8—12.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кароткі жыцьцяпіс і зборнік «Сьвятаяньнік»(недаступная спасылка) // «Пружанскі палацык»
- Антаноўскі Мікола // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал