Мікалай Радзівіл (жамойцкі біскуп)
Мікалай Радзівіл | |
Герб Трубы | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1492, каля 1495 або 1 студзеня 1492 |
Памёр | 3 лістапада 1529 або каля 1529 |
Род | Радзівілы |
Бацькі | Мікалай Радзівіл Альжбета з Саковічаў |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Мікалай Радзівіл (каля 1492 — 3 лістапада 1529/1530, Варні, Жамойцкае староства) — царкоўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (з 1521).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З гонядзка-мядзельскай лініі роду Радзівілаў гербу Трубы, сын Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Альжбеты з Саковічаў. Меў брата Яна, падчашага вялікага літоўскага і старосту генэральнага жамойцкага.
Навучаўся ў Балёньні і Рыме. Там жа ў Італіі, відаць, атрымаў каплянскае прызначэньне.
Дзякуючы ўпрыву бацькі і стрыя біскупа віленскага Войцеха Радзівіла, у 1521 годзе стаў біскупам жамойцкім. Не адыграў аднак вялікай ролі ў гісторыі Вялікага Княства Літоўскага[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Невядомы мастак, каля 1646—53 гг.
-
З альбома «Выявы роду Радзівілаў». Г. Ляйбовіч, 1758 г.
-
М. Старкман, 1857 г.
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт зь Нясьвіскай партрэтнай галерэі, напісаны каля 1733 году невядомым мастаком. У 1950 годзе на загад уладаў СССР гэты партрэт перадалі Польшчы, цяпер ён захоўваецца ў Нацыянальным музэі ў Варшаве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Michalewiczowa M. Radziwiłł Mikołaj h. Trąby (zm. 1529/1530) // Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław — Warszawa — Kraków — Gdańsk — Łódź : Zakład Narodowy Imienia Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1987. — T. XXX/1, zeszyt 124. S. 319—321.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0