Мікалай Пац (сын Мікалая)
Выгляд
(Перанакіравана з «Мікалай Пац (кіеўскі біскуп)»)
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1527 |
Памёр | 1585 |
Род | Пацы |
Бацькі | Мікалай Пац Аляксандра з Гальшанскіх |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Мікалай Пац (каля 1527 — 1585) — дзяржаўны і рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян смаленскі (з 1583).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, ваяводы падляскага, і Аляксандры з Гальшанскіх. Меў братоў Станіслава, Дамініка і Паўла[1].
Быў сакратаром гаспадарскім, а ў 1557 ад вялікіга князя Жыгімонта Аўгуста атрымаў прызначэньне на біскупа кіеўскага, але ня быў зацьвержаны Папам. Кіраваў біскупствам да 1582. Прыхільнік уніі з Польшчай. Перайшоў у кальвінізм, аднак займаў біскупскае месца ў Сэнаце Рэчы Паспалітай[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 422.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0