Мікалай Алексютовіч
Мікалай Алексютовіч | |
Мікалай Астапавіч Алексютовіч | |
Дата нараджэньня | 5 лютага 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | Бахаравічы |
Дата сьмерці | 27 красавіка 1967 (46 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, філёзаф |
Навуковая сфэра | гісторыя, філязофія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філязофскіх навук[d] (1955) |
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Алексютовіч (неадназначнасьць).
Мікалай Астапавіч Алексютовіч (5 лютага 1921, вёска Бахаравічы Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці — 27 красавіка 1967, Менск) — беларускі гісторык філязофіі, філёзаф. Кандыдат філязофскіх навук (1955).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў аддзяленьне філязофіі гістарычнага факультэту БДУ (1952). З 1952 — у Інстытуце філязофіі і права (ІФП) АН БССР. У 1955 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Перадавая грамадзкая і філязофская думка ў Беларусі ў XVI ст.». Працаваў у Інстытуце філязофіі і права АН Беларусі, у Беларускім тэхналягічным інстытуце (з 1963).
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дасьледаваў гісторыю грамадзка-палітычнай і філязофскай думкі, гісторыю рэлігіі і атэізму на Беларусі эпохі Сярэднявечча, асьветніцкую дзейнасьць, літаратурную творчасьць і сьветапогляды Францішка Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Лаўрэнція Зізанія й інш.
Адзін са складальнікаў і аўтараў кнігі «З гісторыі філязофскай і грамадзка-палітычнай думкі Беларусі» (Мн., 1962), якая ўвяла ў навуковае карыстаньне працы мысьляроў Беларусі XVI—XVIII ст.
У дыскусіі па кнізе Аляксандра Коршунава «Апанас Філіповіч: Жыцьцё і творчасьць» выказаў думку пра патрэбу новага аб’ектыўнага падыходу да пытаньня пра беларускую дзяржаўнасьць у Сярэднявеччы (А дзе ж ісціна аб’ектыўная? // Полымя, 1966, № 5).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гуманистические идеи в Белоруссии: Скорина и его последователи // История философии в СССР. — М., 1968.
- Светапогляд Ф. Скарыны // 450 год беларускага кнігадрукавання. — Мн., 1968.
- Францыск Скарына // Нарысы гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі. — Мн., 1968.
- Імя яго гучыць у стагоддзях // Полымя, 1967, № 7.
- А дзе ж ісціна аб’ектыўная? // Полымя, 1966, № 5
- З глыбінь стагоддзяў: Беларускі філосаф К. Лышчынскі // Полымя, 1966, № 1.
- Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. Избранные произведения XVI — нач. XIX в. — Мн., 1962 (чл. авт. кол.).
- Обзорная рецензия на изданные материалы, лекции по вопросам научно-атеистической секции. — Мн., 1961.
- «Святло ў цемры» (1960)
- Скарына, яго дзейнасць і светапогляд. — Мн., 1958.
- Передовая общественная и философская мысль в Белоруссии в XVI в.: Автореферат диссертации. — Мн., 1955.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т.. — Мн.: 1993 Т. 1: А — Беліца. — С. Батвіннік М. Б..
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 5 лютага
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Памерлі 27 красавіка
- Памерлі ў 1967 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Кандыдаты філязофскіх навук
- Узнагароджаныя мэдалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя мэдалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя мэдалём «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Беларускія гісторыкі
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту
- Памерлі ў Менску
- Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне