Мікалай Азбукін
Мікалай Азбукін лац. Mikałaj Azbukin | |
Дата нараджэньня | 16 (28) ліпеня 1894 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 лістапада 1943 (49 гадоў) |
Месца вучобы | |
Занятак | краязнавец, эканаміст |
Навуковая сфэра | эканоміка |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускае культурна-асьветнае таварыства |
Мікала́й Васі́льевіч А́збукін (1894, Бабруйск — 24 лістапада 1943?) — беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзяяч беларускага нацыянальнага руху.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў зь сям’і патомных дваранаў. У 1912—1917 гадах вучыўся ў Пецярбурскім унівэрсытэце. Пасьля сканчэньня вучобы выкладаў геаграфію і прыродазнаўства ў Бабруйскай гімназіі. Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, чалец камітэту Беларускага культурна-асьветнага таварыства ў Бабруйску. Падчас польскай акупацыі ў 1919 годзе арыштаваны.
Восеньню 1920 году стаў дырэктарам бабруйскай школы імя Янкі Купалы. Увесну 1921 году зноў арыштаваны ўжо савецкімі ўладамі па падазрэньні ў прыналежнасьці да партыі беларускіх эсэраў. З 1921 году працаваў у Менску: у Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР, у Інстытуце беларускай культуры, з 1929 году на катэдры геаграфіі БелАН.
У кнізе «Географія Эўропы» трактаваў Беларусь як самадастатковую краіну. Адзін з галоўных арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі, сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства, першы рэдактар часопіса «Наш край». У пачатку 1928 году ў БССР існавала ўжо 301 краязнаўчая арганізацыя, якія аб’ядноўвалі 10 510 чалавек. Імклівае пашырэньне краязнаўчага руху, глыбока патрыятычнага па сутнасьці, выклікала занепакоенасьць камуністычных уладаў, і на краязнаўцаў абрынуліся рэпрэсіі. М. Азбукін быў арыштаваны 21 ліпеня 1930 году па абвінавачаньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі» і па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 году высланы ў Налінск на 5 гадоў. Ёсьць зьвесткі, што зноў быў асуджаны ў 1937 годзе. Загінуў у 1943 годзе ў зьняволеньні. Паводле сьведчаньня Ю. Бібілы, расстраляны нібыта за спробу перайсьці мяжу на поўдні СССР. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 году Вярхоўным судом БССР.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя працы прысьвечаныя вывучэньні геаграфіі Беларусі і іншых краінаў.
- Географія Эўропы. М.; Л., 1924 (у сааўтарстве з А. Смолічам);
- Азбукін М. В. Нашы мястэчкі (Матэрыялы да геаграфічнага слоўніка) // Наш край. 1925. № 2-3.
- Мястэчка Шацак // Наш край. 1927, № 1.
- Азбукін М. В., Смоліч А. А. Географія па-заэўрапейскіх краёў. — Менск, 1925 (у суаўтарстве з А. Смолічам)
- Азбукин Н. В. Населенные местности Западной Белоруссии // Западная Белоруссия. Сб. статей. Мн. 1927. 211 с — С. 171—194
- Азбукін М. В. Школьная карта Беларусі. — Менск, 1925 (разам з А. Смолічам)
- Азбукін М. Паселішчы гарадскога тыпу ў БССР / Матар’ялы да геаграфіі і статыстыкі Беларусі / Пад рэд. А. Смоліча. Т1. Мн. 1928.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 28 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Памерлі 24 лістапада
- Памерлі ў 1943 годзе
- Выпускнікі фізычна-матэматычнага факультэту Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Супрацоўнікі Інстытуту беларускай культуры
- Беларускія географы
- Беларускія краязнаўцы
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Асуджаныя па справе «Саюзу вызваленьня Беларусі»
- Расстраляныя беларускія навукоўцы