Перайсьці да зьместу

Славянская гімназія (Бабруйск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Славя́нская гімна́зія — установа адукацыі ў Бабруйску, гімназія.

Заснаваная ў 1906 годзе як Аляксееўская жаночая гімназія (названая ў гонар цэсарэвіча Аляксея Мікалаевіча Раманава). Гімназія праіснавала да 1920. Першым дырэктарам гімназіі быў стацкі дарадца Арлоў. У 1920 была створаная бібліятэка. З 1921 у будынку гімназія была адчыненая першая савецкая школа II ступені імя Янкі Купалы. Першым дырэктарам быў Мікалай Азбукін. З 1930 да пачатку вайны тамака разьмяшчаўся рабфак.

У 1945—1949 — пэдвучэльня, а з 1949 да 1954 настаўніцкі інстытут. У 1955 годзе ізноў была адчыненая пэдвучэльня, а ў 1957—1958 сярэдняя школа № 5. У 1968 да школы быў прыбудавана новы будынак, а з 1995 на базе школы адчыненая славянская гімназія. У 2009 была перайменована ў ,,Гімназію №3"

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]