Міжнародная стандартная клясыфікацыя заняткаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Міжнаро́дная станда́ртная клясыфіка́цыя заня́ткаў (МСКЗ) — абагульненьне зьвестак пра віды занятасьці, створанае Міжнароднай арганізацыяй працы (Жэнэва, Швайцарыя) ў 1957 годзе.

На 2019 год мае 4-узроўневую будову групаў заняткаў з 4-лікавымі кодамі іх пазначэньня: 1) асноўная група, 2) падгрупа, 3) малая група, 4) пачатковая група. Налічвае 10 асноўных групаў заняткаў: 1) кіраўнікі, 2) прафэсіяналы, 3) тэхнікі, 4) службоўцы, 5) абслугоўваньне і прадаўцы, 6) земляробы, лесаводы і рыбаловы, 7) прамыславікі́, 8) апэратары абсталяваньня, 9) некваліфікаваныя заняткі, 10) вайскоўцы. З 2008 году дзейнічае 4-е выданьне МСКЗ, якое з 2018 году ўвялі ў Беларусі[1].

Узроўні кваліфікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Міжнароднай стандартнай клясыфікацыі заняткаў 2008 году (МСКЗ-08) вылучылі 4 узроўні кваліфікацыі: 1) пачатковая школа (4 клясы), 2) базавая школа (9 клясаў), 3) кароткі бакаляўрыят (вышэйшая адукацыя), 4) вышэйшая адукацыя сярэдняй працягласьці 1-й ступені (бакаляўрыят)[2].

Асноўная група[2] Узровень кваліфікацыі
1 Кіраўнікі 3, 4
2 Прафэсіяналы 4
3 Тэхнікі 3
4 Службоўцы 2
5 Абслугоўваньне і прадаўцы 2
6 Земляробы, лесаводы і рыбаловы 2
7 Прамыславікі 2
8 Апэратары абсталяваньня 2
9 Некваліфікаваныя заняткі 1
0 Вайскоўцы 1, 2, 4

Будова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 сьнежня 2007 году 3-баковая сустрэча экспэртаў у статыстыцы працы МАП прыняла Рашэньне «датычна абнаўленьня Міжнароднай стандартнай клясыфікацыі заняткаў», што ўлучала Дадатак «МСКЗ-08: будова, найменьні групаў і коды»:

  • 1 Кіраўнікі
    • 11 Вышэйшыя службовыя асобы
      • 111 Заканадаўцы і вышэйшыя кіраўнікі
      • 112 Распараднікі вышэйшага зьвяна
    • 12 Камэрцыйныя кіраўнікі
      • 121 Кіраўнікі справавой дзейнасьцю
      • 122 Кіраўнікі збытам і распрацоўкай
    • 13 Кіраўнікі вытворчасьцю і паслугамі
      • 131 Кіраўнікі вытворчасьцю ў земляробстве, лесаводзтве і рыбалоўстве
      • 132 Кіраўнікі перапрацоўкай, здабычай, будоўляй і дастаўкай
      • 133 Кіраўнікі паслугамі інфармацыі і сувязі
      • 134 Кіраўнікі прафэсійнымі паслугамі
    • 14 Кіраўнікі гасьціннасьцю і раздробным гандлем
      • 141 Кіраўнікі гасьцініцы і страўні
      • 142 Кіраўнікі раздробнага і гуртовага гандлю
      • 143 Кіраўнікі спадарожнымі паслугамі
  • 2 Прафэсіяналы
  • 3 Тэхнікі
    • 31 Навукова-інжынэрныя тэхнікі
      • 311 Фізычныя тэхнікі
      • 312 Наглядчыкі здабычы, перапрацоўкі і будоўлі
      • 313 Кантралёры за ходам вытворчасьці
      • 314 Біятэхнікі
      • 315 Наглядчыкі караблёў і самалётаў
    • 32 Мэдычныя тэхнікі
      • 321 Фэльчары і фармацэўты
      • 322 Памочнікі ацаляльніка
      • 323 Памочнікі вэтэрынара
      • 324 Галіновыя мэдтэхнікі
    • 33 Справаводы
      • 331 Фінансава-ўліковыя адмыслоўцы
      • 332 Адмыслоўцы продажаў і закупак ды брокеры
      • 333 Справавыя агенты
      • 334 Кіраўнічыя пісары
      • 335 Чыноўнікі
    • 34 Памочнікі праўнікаў і сацыякультурныя адмыслоўцы
      • 341 Памочнікі праўнікаў, грамадзкія адмыслоўцы і памочнікі сьвятароў
      • 342 Спартова-фізкультурныя працаўнікі
      • 343 Мастацкія, культурныя і кухарскія адмыслоўцы
    • 35 Тэхнікі зьвестак і сувязі
      • 351 Тэхнікі падтрымкі зьвестак і сувязі
      • 352 Тэхнікі сувязі і вяшчаньня
  • 4 Службоўцы
    • 41 Галоўныя службоўцы
      • 411 Офісныя службоўцы
      • 412 Галоўныя пісары
      • 413 Клявішныя апэратары
    • 42 Спажывецкія службоўцы
      • 421 Банкаўскія касіры і інкасатары
      • 422 Спажывецкія апавяшчальнікі
    • 43 Службоўцы ўліку
      • 431 Службоўцы грашовага ўліку
      • 431 Службоўцы ўліку матэрыялаў і перавозак
    • 44 Службоўцы падтрымкі
      • 441 Адмысловыя службоўцы падтрымкі
  • 5 Абслугоўваньне і прадаўцы
    • 51 Асабістае абслугоўваньне
      • 511 Суправаджальнікі падарожжа, кандуктары і праваднікі
      • 512 Кухары
      • 513 Афіцыянты і буфэтчыкі
      • 514 Цырульнікі і касмэтолягі
      • 515 Наглядчыкі за будынкам і хатняй гаспадаркай (аканомы, дамаводы)
      • 516 Адмысловая асабістая абслуга
    • 52 Прадаўцы
      • 521 Вулічныя і рынкавыя прадаўцы
      • 522 Крамныя прадаўцы
      • 523 Касіры і білетэры
      • 524 Галіновыя прадаўцы
    • 53 Асабістыя даглядчыкі
      • 531 Даглядчыкі дзяцей і памагатыя настаўнікаў
      • 532 Асабістыя даглядчыкі хворых
    • 54 Працаўнікі аховы
      • 541 Галіновыя працаўнікі аховы
  • 6 Земляробы, лесаводы і рыбаловы
    • 61 Таварныя земляробы
      • 611 Таварныя садоўнікі і паляводы
      • 612 Жывёлаводы
      • 613 Мяшаныя земляробы
    • 62 Таварныя лесаводы, рыбаловы і паляўнічыя
    • 63 Падсобныя земляробы, рыбаловы, паляўнічыя і зьбіральнікі
      • 631 Падсобныя расьлінаводы
      • 632 Падсобныя жывёлаводы
      • 633 Падсобныя рыбаловы, паляўнічыя, лаўцы і зьбіральнікі
  • 7 Прамыславікі́
    • 71 Будаўнікі
      • 711 Каркасныя будаўнікі
      • 712 Аддзелачнікі
      • 713 Маляры і ачышчальнікі паверхняў збудаваньняў
    • 72 Мэталаапрацоўнікі і машынабудаўнікі
      • 721 Вальцоўшчыкі, канструкцыйныя мэталаапрацоўнікі, фармоўшчыкі і зваршчыкі
      • 722 Кавалі і інструмэнтальшчыкі
      • 723 Мэханікі і рамонтнікі
    • 73 Рамесьнікі і друкары
    • 74 Электрыкі і электроншчыкі
      • 741 Мантажнікі і рамонтнікі электраабсталяваньня
      • 742 Мантажнікі і рамонтнікі электронікі і прыладаў сувязі
    • 75 Харчавікі, цесьляры і шаўцы
      • 751 Харчавікі
      • 752 Цесьляры і чырванадрэўшчыкі
      • 753 Шаўцы
      • 754 Адмысловыя рамесьнікі
  • 8 Апэратары абсталяваньня
    • 81 Апэратары завадзкога абсталяваньня
      • 811 Апэратары здабывальнага і горна-ўзбагачальнага абсталяваньня
      • 812 Апэратары мэталаплавільнага і мэталаапрацоўчага абсталяваньня
      • 813 Апэратары хімічнага і фатаграфічнага абсталяваньня
      • 814 Апэратары машынаў для вырабу гумы, плястмасы і паперы
      • 815 Апэратары тэкстыльнага, футраапрацоўчага і гарбарнага абсталяваньня
      • 816 Апэратары харчовага абсталяваньня
      • 817 Апэратары дрэваапрацоўчага абсталяваньня
      • 818 Апэратары адмысловага завадзкога абсталяваньня
    • 82 Зборшчыкі
      • 821 Галіновыя зборшчыкі
    • 83 Кіроўцы і апэратары рухомага абсталяваньня
  • 9 Некваліфікаваныя заняткі
    • 91 Прыбіральшчыкі і прыслуга
      • 911 Хатнія, гасьцінічныя і офісныя прыбіральшчыкі і прыслуга
      • 912 Мыйшчыкі транспарту і вокнаў, прачкі
    • 92 Чорнарабочыя земляробы, лесаводы і рыбаловы
      • 921 Адмысловыя чорнарабочыя земляробы, лесаводы і рыбаловы
    • 93 Чорнарабочыя рудакопы, будаўнікі, прамыславікі і перавозчыкі
      • 931 Чорнарабочыя рудакопы і будаўнікі
      • 932 Чорнарабочыя прамыславікі
      • 933 Чорнарабочыя перавозчыкі і кладаўшчыкі
    • 94 Памочнікі ў кухарстве
      • 941 Адмысловыя памочнікі ў кухарстве
    • 95 Вулічныя гандляры і абслугоўваньне
      • 951 Вулічная абслуга
      • 952 Вулічныя прадаўцы рэчаў
    • 96 Чорнарабочыя сьмецьцезьбіральнікі
      • 961 Адмысловыя чорнарабочыя сьмецьцезьбіральнікі
      • 962 Адмысловыя некваліфікаваныя заняткі
  • 0 Вайскоўцы
    • 01 Афіцэры
      • 011 Адмысловыя афіцэры
    • 02 Падафіцэры
      • 021 Адмысловыя падафіцэры
    • 03 Жаўнеры
      • 031 Адмысловыя жаўнеры[3]

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1957 годзе 9-я Міжнародная нарада статыстыкаў працы (МНСП) МАП ухваліла Міжнародную стандартную клясыфікацыю заняткаў (МСКЗ-58). У 1966 годзе 11-я МНСП зацьвердзіла МСКЗ-68. У 1987 годзе 14-я МНСП зацьвердзіла абноўленую МСКЗ-88. 6 сьнежня 2007 году 3-баковая сустрэча экспэртаў у статыстыцы працы МАП прыняла Рашэньне «датычна абнаўленьня МСКЗ», Дадатак да якога зьмяшчаў МСКЗ-08[4]. У сакавіку 2008 году Кіраўніцтва МАП ухваліла МСКЗ-08, якую 5 сьнежня 2008 году падтрымала 18-я МНСП[5].

24 ліпеня 2017 году Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ухваліла Пастанову № 33 «Аб зацьвярджэньні Агульнадзяржаўнага клясыфікатара Рэспублікі Беларусь» (АКРБ «Заняткі»). Паводле Пастановы, з 1 студзеня 2018 году АКРБ 014-2017 увялі «наўзамен АКРБ 014-2007, АКРБ 006-2009». Згодна з 4-м пунктам АКРБ «Заняткі», «Агульнадзяржаўны клясыфікатар «Заняткі» (АКЗ) ... гарманізаваны з МСКЗ-08 на ўзроўні 4 знакаў коду». Пагатоў «адрозьненьні будовы АКЗ ад будовы МСКЗ-08 заключаюцца ў тым, што АКЗ зьмяшчае 40 падгрупаў, 124 малыя групы, 432 пачатковыя групы, а МСКЗ-08 — 43 падгрупы, 130 малых падгрупаў, 436 пачатковых групаў»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пералік клясыфікатараў, якія выкарыстоўваюць органы дзяржаўнай статыстыкі (рас.) // Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, 2019 г. Праверана 29 красавіка 2019 г.
  2. ^ а б Міжнародная стандартная клясыфікацыя заняткаў (МСКЗ) - 08 = Международная стандартная классификация занятий (МСКЗ) - 08. — Масква: Прадстаўніцтва МАП, 2012. — С. 16. — 872 с.
  3. ^ Рашэньне «Датычна абнаўленьня Міжнароднай стандартнай клясыфікацыі заняткаў» (анг.) // Міжнародная арганізацыя працы, 9 чэрвеня 2010 г. Праверана 29 красавіка 2019 г.
  4. ^ Міжнародная стандартная клясыфікацыя заняткаў (анг.) // Міжнародная арганізацыя працы, 9 чэрвеня 2010 г. Праверана 29 красавіка 2019 г.
  5. ^ Агляд МСКЗ-08 // Міжнародная стандартная клясыфікацыя заняткаў 2008 году (МСКЗ-08): будова, азначэньні групаў і табліцы адпаведнасьці = International Standard Classification of Occupations 2008 (ISCO-08): Structure, group definitions and correspondence tables. — Жэнэва: МАП, 2012. — С. 3. — Х+476 с. — ISBN 978-92-2-125952-7
  6. ^ Ірына Касьцевіч. Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2007 г. № 33 «Аб зацьвярджэньні Агульнадзяржаўнага клясыфікатара Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 21 верасьня 2017 г. Архіўная копія ад 21 верасьня 2017 г. Праверана 29 красавіка 2019 г.