Мёрыца
Выгляд
| Мёрыца | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | воз. Мёрскае |
| Вусьце | Дзьвіна |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Віцебская вобласьць |
| Даўжыня | 31 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 1,6 м³/с |
| Плошча басэйну | 224 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 1,4 ‰ |
Мёрыца — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзьвіны. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 224 км². Выдатак вады ў вусьці 1,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4‰.
Выцякае зь Мёрскага возера каля места Мёраў, цячэ ў межах Браслаўскай грады, вусьце за 1 км на поўнач ад вёскі Чамяры. Даліна выразная, скрынкападобная, на вялікім працягу слабазьвілістая, шырынёй 200—400 м. Абалона перарывістая, чаргуецца па берагах, шырыня яе 50—100 м. Рэчышча слабазьвілістае, шырынёй 5—7 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 246
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 246