Мянтуз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мянтуз звычайны
Lota lota

Мянту́з звыча́йны (па-лацінску: Lota lota) — адзіная прэснаводная рыба сямейства трасковых атраду траскападобных.

Біялёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пашыраны ў рэках і азёрах Эўразіі і Паўночнай Амэрыкі, у плыткіх прыбярэжных водах Балтыкі. У Беларусі жыве ў вадаёмах з халоднай чыстай вадой і камяністым дном, у ямах, пад берагамі. Актыўны ўвосень і зімой, летам упадае ў спячку. Народныя назвы: калека, мень, мянёк. Даўжыня да 1,7 м, маса да 32 кг (у Беларусі да 5 кг). Цела падоўжанае, акруглае, звужанае да хваста, ўкрытае вельмі дробнай луской. Сьпіна зяленаватая або аліўкава-зялёная з чорна-бурымі плямамі і палосамі. Галава шырокая, прыплюснутая. Верхняя сківіца выступае ўперад. На ніжняй сківіцы 1 вусік, 2 вусіка – ля ноздраў. Зубы шматлікія, шчацінкападобныя. Драпежнік. Прамысловае значэньне мае ў Браслаўскіх і Нарачанскіх азёрах.

Кухня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяса белае, шчыльнае, без дробных костак, смачнае, дыетычнае (19 % бялку, 0,6 % тлушчу). Далікатэсам лічыцца вялікая тлустая пячонка ментуза (51 – 67 % тлушчу, багатага вітамінамі A і D), у некаторых краінах яе ядуць сырой. Мянтуз асабліва папулярны ў фінскай нацыянальнай кухні, дзе далікатэсам лічыцца і ікра ментуза. Вельмі смачныя юшка з ментуза, смажаны, заліўны мянтуз, пірагі з начынкай з ментуза. Увогуле, ментуза можна гатаваць як траску.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Мянтузсховішча мультымэдыйных матэрыялаў