Мустафа Аміні
Мустафа Аміні | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 красавіка 1993[1][2][3] (31 год) | |
Рост | 173 см | |
Вага | 71 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Пэрт Глоры | |
Нумар | 8 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2010—2011 2011—2015 2011—2012 2015—2016 2016—2021 2021 2021 2021—2022 2022— |
Сэнтрал Кост Марынэрз Барусія Дортмунд II → Сэнтрал Кост М. (арэнда) Ранэрс Оргус Апалён → ПАЭЭК (арэнда) Сыднэй Пэрт Глоры |
23 (1) 57 (3) 41 (3) 29 (0) 123 (10) 0 (0) 0 (0) 17 (1) 36 (2) |
Зборныя | ||
2017— | Аўстралія | 8 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Магамад Мустафа Аміні Кастыльлё (па-ангельску: Mohammad Mustafa Castillo Amini; па-пэрсыдзку: محمدمصطفی امینی; нарадзіўся 20 красавіка 1993 году, Сыднэй, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, які выступае за клюб «Пэрт Глоры» і за зборную Аўстраліі на пазыцыі паўабаронцы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Сыднэй, бацька — аўганец, а маці зь Нікарагуа[4]. Пасьля юнацкіх камандаў, у 2010 годзе дэбютаваў за «Сэнтрал-Кост Марынэрз», за які правёў 25 матчаў і забіў 3 галы, пасьля чаго прыцягнуў да сябе ўвагу такіх клюбаў, як «Барусія Дортмунд» і «Баварыя Мюнхэн». Аміні абраў «Барусію», у якую ён і перайшоў у 2011 годзе, але наступны сэзон правёў яшчэ ў «Сэнтрал-Кост Марынэрз» на правах арэнды. У гэтым сэзоне Аміні прадэманстраваў выдатную гульню: 28 матчаў і 4 галы ў чэмпіянаце Аўстраліі, 3 матчы й 2 галы ў Кубку Аўстраліі, 4 матча й 2 галы ў азіяцкай Лізе чэмпіёнаў. Пасьля гэтага сэзону вярнуўся ў «Барусію», але гуляў у асноўным за другую каманду. Неаднойчы вызываўся ў галоўную каманду, але не дэбютаваў за «Барусію» ў афіцыйнай сустрэчы. 11 чэрвеня 2012 году дэбютаваў за «Барусію» ў таварыскім матчы з «Мэпэнам».
Наконт трансфэру паўабаронцы галоўны трэнэр дортмундцаў Юрген Клёп сказаў наступнае:
«Ён безумоўна можа гуляць у футбол і гэта сапраўды вялікі талент[5].»
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьпяхова гуляў за зборныя Аўстраліі розных узростаў. Цяпер выступае за моладзевую зборную Аўстраліі й лічыцца адным зь лідэраў зборнай, правёўшы за моладзевую каманду Аўстраліі 28 матчаў, у якіх Аміні забіў 4 галы. Таксама мае права выступаць за зборную Аўганістану й зборную Нікарагуа.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Барусія» Дортмунд:
- Срэбны прызэр чэмпіяната Нямеччыны: 2013
- Фіналіст Лігі чэмпіёнаў УЭФА: 2013
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Барусіі» Дортмунд
- Профіль на сайце Kicker.de