Адраджэньне мовы
Выгляд
(Перанакіравана з «Моўнае адраджэньне»)
Адраджэньне мовы
| Падкляса ад | грамадзкі рух |
|---|---|
| Частка ад | адраджэнскі рух |
| Прадмет падзеі | загрожаная мова |
Адраджэньне мовы — вяртаньне зацікаўленымі згуртаваньнямі заняпалай мовы да паўсядзённага ўжытку[1].
Ступені
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узнаўленьне ўстойлівага разьвіцьця мовы вымагае падзелу ажыцьцяўленьня адпаведных захадаў на наступныя ступені:
- авалодваньне моваю дарослымі навучэнцамі;
- стварэньне згуртаванае грамады карыстальнікаў мовы;
- заахвочваньне пазаслужбовага ўжытку мовы ў зносінах між людзьмі розных пакаленьняў ды ў сем’ях, а таксама стварэньне суседзкіх установаў, у якіх ужытак мовы заахвочваецца й бароніцца;
- заахвочваньне пісьменнасьці ў мове незалежна ад урадавых установаў адукацыі;
- заахвочваньне ўжытку мовы ва ўрадавых установах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях);
- заахвочваньне ўжытку мовы ў працы;
- заахвочваньне ўжытку мовы ў мясцовых установах улады ды вяшчаньні;
- заахвочваньне ўжытку мовы ў вышэйшых навучальных установах (ВНУ) ды ўрадзе[2].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мова перастае занепадаць, калі яе носьбіты:
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць код]28 красавіка 1988 году Камісія беларускай мовы пры Беларускім аддзяленьні Савецкага фонду культуры ўхваліла праграму «Адраджэньне беларускай мовы». Задачай праграмы была дзяржаўнасьць беларускай мовы ў Беларускай ССР. Праграма прадугледжвала:
- наданьне беларускай мове прызначэньня працоўнай мовы ва ўсіх установах і ведамствах Беларускай ССР, а таксама ў грамадзка-палітычных арганізацыях;
- выданьне на беларускай мове рэспубліканскіх газэтаў і часопісаў, трансьляцыю на ёй праграмаў Беларускага радыё і Беларускага тэлебачаньня;
- навучаньне на беларускай мове ва ўсіх вышэйшых, сярэдніх і сярэдніх спэцыяльных установах Беларускай ССР;
- забесьпячэньне праўдзівай магчымасьці выхаваньня дзяцей іншых народнасьцяў у дашкольных установах і іх навучаньне ў агульнаадукацыйных школах на роднай мове за абавязковым вывучэньнем беларускай мовы;
- гарантаваньне Канстытуцыяй Беларускай ССР забесьпячэньня праўдзівай магчымасьці разьвіваць сваю мову і культуру прадстаўнікам іншых народнасьцяў;
- аказаньне патрэбнай дапамогі з боку Беларускай ССР у стварэньні належных умоваў разьвіцьця для беларускай нацыянальнай меншасьці ў іншых рэспубліках Савецкага Саюзу[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Гілад Цукерман(en). Уводзіны // Адраджэнства: ад паходжаньня ізраільцяніна да моўнага перавыхаваньня ў Аўстраліі і за яе межамі = анг. Revivalistics(en): From the Genesis of Israeli to Language Reclamation in Australia and Beyond. — Оксфард: Oxford University Press, 2020. — С. xxi–xxx. — 354 с. — ISBN 978-0199812776
- ↑ Джошуа Фішман. Адкат моўнага асіміляваньня: тэорыя і ажыцьцяўленьне падтрымкі загрожаных моваў = анг. Reversing Language Shift: Theory and Practice of Assistance to Threatened Languages. — Клівдан: Multilingual Matters, 1991. — 448 с. — ISBN 185359122X
- ↑ Дэвід Крыстал. Адміраньне мовы = анг. Language Death. — Кембрыдж: Cambridge University Press, 2000. — 198 с. — ISBN 0-521-65321-5
- ↑ «Адраджэньне беларускай мовы», праграма Камісіі беларускай мовы пры Беларускім аддзяленьні Савецкага фонду культуры // Зводны электронны каталёг бібліятэк Беларусі, 2025 г. Праверана 24 чэрвеня 2025 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сяргей Запрудзкі, Алена Анісім, Уладзь Кошчанка, Сяргей Кручкоў, Адам Мальдзіс, Алена Таболіч і Генадзь Цыхун. Стратэгія разьвіцьця беларускай мовы ў ХХІ стагодзьдзі // Беларуская Палічка, 2013 г. Архіўная копія ад 22 красавіка 2013 г. Праверана 10 ліпеня 2017 г.
| Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |