Мохаў
Мохаў | |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лоеўскі |
Сельсавет: | Каўпенскі |
Тэлефонны код: | +375 2347 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°0′3.03″ пн. ш. 30°44′21.85″ у. д. / 52.0008417° пн. ш. 30.7394028° у. д.Каардынаты: 52°0′3.03″ пн. ш. 30°44′21.85″ у. д. / 52.0008417° пн. ш. 30.7394028° у. д. |
Мохаў на мапе Беларусі Мохаў |
Мо́хаў[1] — вёска ў Каўпенскім сельсавеце Лоеўскага раёну Гомельскай вобласьці.
География
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 8 км на поўнач ад Лоева, 56 км ад чыгуначнай станцыі Рэчыца (на лініі Гомель — Каленкавічы), 75 км ад Гомелю.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На ўсход ад вёскі возера Мохава ды пойма ракі Дняпро.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Побач аўтадарога Лоеў — Рэчыца. Пляніроўка складаецца з доўгай, ледзь выгнутай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі, на ўсход ад якой паралельна проходзіць короткая вуліца, злучаная з галоўнай 2 завулкамі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выяўлена археолягамі гарадзішча VII—III стагоддзя да н. э. (за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Шолахава Гара), гарадзішча VII веку да н. э. — II века н. э. (за 2,5—3 км на паўднёвы ўсход ад вёскі), гарадзішча VII веку да н. э. — V века н. э. (за 2 км на поўнач ад вёскі), безкурганны могільнік железнага веку (за 1 км на захад ад гарадзішча), курганны могільнік (на паўночны ўсход ад вёскі) сьведчыць пра засяленьне гэтых мясцін з даўніх часоў[2]. Па пісьмовых крыніцах вядома з XVI стагодзьдзя як вёска Мохава, на тракце Бабруйск — Чарнігаў.
Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У архіўных крыніцах 1811 згадваецца як уладаньне графа Рафайлава, у Речыцкім павеце Менская губэрні. У 1879 у складзе Лоеўскага царкоўнага прыходу. Згодна зь перапісам 1897 дзейнічала школа граматы, у Лоеўскай воласьці Рэчыцкага павету Менскай губэрні.
З 8 сьнежня 1926 да 30 сьнежня 1927 цэнтар Мохаўскага сельсавету Лоеўскага раёну Речыцкай, з 9 ліпеня 1927 Гомельскай акругі. У 1930 арганізаваны калгас «Герой працы». У час нямецка-савецкай вайны акупанты ў 1943 спалілі 10 двароў ды забілі 23 жыхары. Згодна зь перапісам 1959 у складзе саўгасу «Лоеўскі» (цэнтар — г. п. Лоеў). Месьціцца аддзяленьне сувязі, клюб, пачатковая школа, бібліятэка, фэльшэрска-акушэрскі пункт. На міжнародным конкурсе «Прыз Братыславы» ў 1997 трыё вясковага клюбу атрымала бронзавы мэдаль.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1850 — 57 гаспадарак, 235 жыхароў.
- 1897 — 66 гаспадарак (згодна зь перапісам).
- 1908 — 112 гаспадарак, 719 жыхароў.
- 1940 — 148 гаспадарак.
- 1959 — 930 гаспадарак (згодна зь перапісам).
- 1999 — 187 гаспадарак, 359 жыхароў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ Гісторыя аднаго помніка. Відэаінтэрвію з доктарам гістарычных навук Алегам Макушнікавым пра курганны могільнік ля вёскі Мохаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-0