Мост кветак
Мост кве́так (па-румынску: Podul de Flori) — назва дзьвух мерапрыемстваў, якія адбыліся на беразе ракі Прут на савецка-румынскай граніцы[1]. У ходзе мерапрыемстваў упершыню пасьля Другой сусьветнай вайны пераход савецка-румынскай граніцы ажыцьцяўляўся без прад’яўленьня дакумэнтаў, якія б сьведчылі асобу. Падчас правядзеньня акцый з абодвух берагоў ракі Прут на ваду былі пушчаны кветкі, што і дало назву гэтым падзеям.
Першы «Мост кветак»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая акцыя адбылася 6 траўня 1990 году з а 13:00 па а 19:00 гадзіны па мясцовым часе. Падчас першага «Мосту кветак» жыхарам Румыніі дазволілі перасячы раку Прут у бок Малдаўскай ССР без прад’яўленьня якіх-кольвек дакумэнтаў[2]. Уздоўж граніцы працягласьцю 700 км па Пруту былі абсталяваны 8 пунктаў пераходу праз граніцу: Мойкань — Перарыта, Стынка — Касьцешты, Ясы — Унгень, Унгень — мост Унгень, Албіца — Леўшэнь, Фэлчыў — Ціганка, Аанча — Кагул, Галац — Джурджулешты[3].
У акцыі ўдзельнічала каля 1,2 млн чалавек [4]. Сьведкі параўноўвалі гэтую падзею з падзеньнем Бэрлінскай сьцяны, што дазволіла ўзьяднацца шмат якім сем’ям — раку Прут называлі «воднай Бэрлінскай сьцяной»[5]. У раёне Унгеня каля 250 000 чалавек перайшлі граніцу[6].
Дэманстрацыю арганізавалі Культурны саюз за адзінства румын у сьвеце[7], Культурнае таварыства Бухарэст — Кішынёў і Народны фронт Малдовы. Ужо раніцай на румынскім беразе зьявіліся тысячы грамадзян, якія несьлі кветкі і апускалі іх у ваду. Неўзабаве кінутыя ў ваду кветкі склалі сымбалічную сьцежку. У поўдзень група сьвятароў выканала царкоўны гімн Te Deum[8], пасьля якога ўпершыню за доўгі час па абодвум берагам Прута загучалі званы. У рэку зноў былі кінуты кветкі, і грамадзяне пайшлі праз мост, сустракаючыся з роднымі і блізкімі. Да 6 гадзін вечара працягваліся сьвяткаваньні, народныя гуляньні, гульні.
Пасьля гэтай падзеі працэдура перасячэньня граніцы Малдаўскай ССР з Румыніяй была значна спрошчана[9].
Другі «Мост кветак»
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Другая акцыя падобнага кшталту адбылася 16 чэрвеня 1991 году. У гэты раз грамадзяне Малдаўскай ССР змаглі перасекчы граніцу Румыніі без прад’яўленьня дакумэнтаў. Згодна са справаздачай Rompres, больш за 150 000 жыхароў Бесарабіі перайшлі граніцу каля Скулені і прыбылі ў жудзец Ясы[10]. Сярод тых, хто перайшоў граніцу была дэлегацыя Парлямэнту Малдовы на чале з мэрам Кішынёва Мікалаем Косьціным[10]. У перад Царквой Усьпеньня Багародзіцы быў усталяваны крыж, які сымбалізуе адзінства Румыніі і Малдовы.
Рэакцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У жніўні 1991 году Прэзыдэнт Рэспублікі Малдова Мірча Снэгур прапанаваў свайму румынскаму калегу Іёну Іліеску правесьці перамовы аб заключэньні афіцыйнага зьвязу Малдовы і Румыніі: у такім выпадку Снэгур мог стаць віцэ-прэзыдэнтам Румыніі. Прапанова Снэгура засталася без адказу[11].
- Прэзыдэнт Францыі Франсуа Мітэран на просьбу Міхаіла Гарбачова ў тэлефоннай размове з Іёнам Іліеску папрасіў румынскага лідэра не рабіць ніякіх неабдуманых дзеяньняў у сувязі з дэманстрацыямі[12].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ion Petrescu (May 6, 2013) Moldova lor, Moldova noastră… (рум.) Adevărul
- ^ Nicolae Roibu (May 6, 2010) Podul de Flori (рум.) Timpul.md
- ^ "Podul de flori" peste Prut împlinește 23 de ani (рум.) Glasul.md
- ^ Podul de flori (1990–1991) (рум.) Istoria.md
- ^ Mai 1990, "Podul de Flori" Historia.ro Архіўная копія ад October 28, 2014 г.
- ^ Podul de flori, stropit cu lacrimi (рум.) Jurnal de Chișinău
- ^ Teodor Baconschi despre "Podul de Flori" din 6 mai 1990 (рум.) Moldova.org
- ^ Ioan Popescu (May 6, 2010) 20 de ani de la "Podul de Flori" (рум.) Ziarul Prahova
- ^ 23 de ani de la primul Pod de Flori peste Prut: momentul în care românii au putut păși în Basarabia fără pașaport și viză (рум.) Adevărul
- ^ а б Iași: Podul de flori (рум.) Agerpres
- ^ Sebastian Zachmann (August 10, 2014) Cum explică Ion Iliescu faptul că România și Republica Moldova nu s-au unit în august 1991 (рум.) Adevărul
- ^ "Există o mare ură față de români în Ucraina" (рум.) Adevărul
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- King, Charles. The Moldovans. Hoover Press, 2000, ISBN 0-8179-9792-X.
- Snegur, Mircea Labirintul destinului. Memorii. Vol. I. — Chișinău: Fundația Draghiștea, 2007.
- Vieru, Grigore Taina care mă apără. — Iași: Editura Princeps edit, 2008.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мостом Цветов
- Мостом Цветов на YouTube
- YouTube — Григоре Виеру: Мостом Цветов
- Unimedia — Мостом Цветов- Stela Popa
- «Podul de flori — prima deschidere a frontierelor dintre România și Republica Moldova», Jurnalul de Botoșani și Dorohoi, 7 мая 2005 (рум.)
- «Podul de flori» (Мастом кветак) (рум.)