Перайсьці да зьместу

Іён Іліеску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іён Іліеску
па-румынску: Ion Iliescu
20 сьнежня 2000 20 сьнежня 2004
Папярэднік Эміль Канстанцінэску[d]
Наступнік Траян Бэсэску
13 сьнежня 2004 14 сьнежня 2008
22 лістапада 1996 10 сьнежня 2000
20 чэрвеня 1990 29 лістапада 1996
Папярэднік Нікалае Чаўшэску
Наступнік Эміль Канстанцінэску[d]
26 сьнежня 1989 20 чэрвеня 1990
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся3 сакавіка 1930(1930-03-03)[1][2][3][…]
Памёр5 жніўня 2025(2025-08-05)[5][4] (95 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Nina Iliescu[d]
Бацька Александру Іліеску[d][7]
Узнагароды
Collar of the Spanish Order of the Civil Merit Ордэн заслугаў (Мальта) ордэн «За верную службу» National Order of Merit Grand Cross of the National Order of Merit Ордэн Крыжа зямлі Марыі на ланцугу Grand Cross of the Order of the White Double Cross‎ ордэн Свабоды
ланцуг ордэна Зоркі Румыніі
ордэн Караля Таміслава Independence Order ордэн Дастык I ступені ордэн «Зорка Рэспублікі Інданезіі» ордэн Заслуг Вугоршчыны ордэн Сэрафімаў ордэн Белага арла Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Польшчай» Вялікі крыж ордэна Вітаўта Вялікага кавалер Вялікага крыжа з ланцугом ордэна «За заслугі перад Італьянскай рэспублікай» ордэн Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія Order 23rd of August Ордэн «Мугунхва» Кавалер ордэна Слана Order of the Yugoslavian Great Star Order of Sikatuna Medal of the Oriental Republic of Uruguay
Подпіс Выява аўтографу

Іён Іліеску (па-румынску: Ion Iliescu; нар. 3 сакавіка 1930 году) — румынскі палітык, прэзыдэнт Румыніі ў 1989—1996 і 2000—2004 гадах.

Паводле адукацыі — інжынэр-электрык, скончыў Політэхнічны ўнівэрсытэт у Бухарэсьце. Таксама вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце. У пачатку кар’еры працаваў у румынскай камуністычнай маладзёвай арганізацыі, быў сакратаром Цэнтральнага камітэту Саюзу камуністычнай моладзі, а таксама сябрам Цэнтральнага камітэту Румынскай камуністычнай партыі (1965). У 1967 годзе стаў міністрам па справах моладзі, але, страціўшы прыхільнасьць Нікалае Чаўшэску, быў хутка пераведзены на партыйную працу ў правінцыі. Быў сакратаром камітэту партыі ў Цімішаары і Ясах). У 1984 годзе быў прызначаны дырэктарам Тэхнічнага выдавецтва ў Бухарэсьце.

Як прадстаўнік апазыцыі супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску у канцы 1989 году стаў на чале Фронту нацыянальнага выратаваньня і ў сьнежні 1989 стаў часовым прэзыдэнтам Румыніі. У 1990 і 1992 гадах выбіраўся на гэтую пасаду падчас усеагульнх выбараў, а ў 1996 годзе саступіў дэмакрату Эмілу Канстанцінэску. Ажыцьцявіў пераўтварэньне ранейшай камуністычнай партыі ў Румынскую сацыял-дэмакратычную партыю. У 2000 годзе паўторна выйграў прэзыдэнцкія выбары, перамогшы ў другім туры нацыяналіста Карнэліў Вадзіма Тудора. Згодна з Канстытуцыяй, больш балятавацца ў прэзыдэнты ён ня меў права, таму ў сьнежні 2004 году замест яго выбраны прэзыдэнтам Румыніі Траян Башэску.