Морган Гібс-Ўайт
| Морган Гібс-Ўайт | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 27 студзеня 2000[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 171 см[2] | |
| Вага | 70 кг | |
| Пазыцыя | атакуючы паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нотынггэм Форэст | |
| Нумар | 10 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2022 | Ўулвэргэмптан | 68 (1) |
| 2020—2021 | → Сўонсі Сіці | 5 (1) |
| 2021—2022 | → Шэфілд Юнайтэд | 35 (11) |
| 2022— | Нотынггэм Форэст | 136 (25) |
| Зборныя | ||
| 2016 | Ангельшчына (да 16)[d] | 1 (1) |
| 2016—2017 | Ангельшчына (да 17)[d] | 14 (4) |
| 2018 | Ангельшчына (да 18)[d] | 2 (0) |
| 2018—2019 | Ангельшчына (да 19)[d] | 10 (1) |
| 2019—2023 | Ангельшчына (да 21)[d] | 18 (3) |
| 2024— | Ангельшчына | 6 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Морган Гібс-Ўайт (па-ангельску: Morgan Gibbs-White; нар. 27 студзеня 2000 году) — ангельскі футбаліст, атакуючы паўабаронца клюбу «Нотынггэм Форэст» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прайшоў праз акадэмію «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз», далучыўшыся да яе ў веку 8 гадоў. Дэбютаваў у першай камандзе 7 студзені 2017 ў 16-гадовым веку, зьявіўшыся на замену на 62-й хвіліне замест Джо Мэйсана ў матчы Кубка Ангельшчыны супраць «Сток Сіці»[3][4]. Ужо ў наступным месяцы згуляў першы матч у Чэмпіёншыпе ў хатнім матчы супраць «Ўіган Атлетыку». У студзені 2018 году было абвешчана, што Гібс-Ўайт склаў з клюбам новы кантракт, паводле якога ён мусіць заставацца ў клюбе да лета 2022 году[5]. У сэзоне 2018—2019 гадоў замацаваўся ў складзе каманды, гэта пры тым, што «Ўулвэргэмптан Ўандэрэрз» у гэтым сэзоне спаборнічаў у Прэм’ер-лізе. У наступным сэзоне зьяўляўся на полі ўжо менш.
Сэзоны 2020—2021 гадоў быў у арэндзе ў «Сўонсі Сіці», а ў наступным годзе таксама на правах арэнды далучыўся да «Шэфілд Юнайтэду». 19 жніўня 2022 году Гібс-Ўайт падпісаў пяцігадовы кантракт з «Нотынггэм Форэст»[6] за рэкордную трансфэрную суму ў памеры 25 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў з патэнцыйнымі 17 мільёнамі фунтаў стэрлінгаў у якасьці дадаткаў[7]. Цягам сэзону Прэм’ер-лігі 2023—2024 гадоў гулец зрабіў дзесяць галявых перадачаў і забіў пяць галоў, у тым ліку пераможны гол у хатнім матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд»[8].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]29 жніўня 2024 году Гібс-Ўайт быў выкліканы ў нацыянальную зборную Ангельшчыны часовым галоўным трэнэрам Лі Карсьлі дзеля ўдзелу ў матчах Лігі нацыяў супраць зборных Ірляндыі і Фінляндыі[9]. Запачаткаваў кар’еру ў асноўным складзе зборнай 7 верасьня, выйшаўшы з лаўкі на 76-й хвіліне ў пераможным матчы супраць зборнай Ірляндыі зь лікам 2:0[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Morgan Gibbs-White // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.nottinghamforest.co.uk/players/morgangibbs-white/
- ↑ Ngandu, Josue (9.01.2017). «Who is Morgan Gibbs-White? Lowdown on 16-year-old who made his Wolves debut against Stoke City». Birmingham Mail.
- ↑ «Stoke City 0–2 Wolves». BBC Sport.
- ↑ «New contract for Gibbs-White». Wolverhampton Wanderers F.C.
- ↑ «Morgan Gibbs-White signs for Forest». Nottingham Forest F.C.
- ↑ Stone, Simon (19.08.2022). «Morgan Gibbs-White: Nottingham Forest sign Wolves midfielder for club-record £25m plus add-ons». BBC Sport.
- ↑ «Nottingham Forest 2–1 Manchester United: Morgan Gibbs-White’s late goal brings Erik ten Hag’s side back down to earth». Sky Sports.
- ↑ «Gomes, Livramento and Madueke in England squad». BBC Sport.
- ↑ Johnston, Neil (7.09.2024). «Republic of Ireland 0–2 England: UEFA Nations League – Declan Rice and Jack Grealish score for Lee Carsley’s side». BBC Sport.