Перайсьці да зьместу

Месяц (каляндар)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Месяц году»)

Ме́сяц — гэта вельмі старая адзінка вымярэньня часу. Першапачаткова месяц паходзіў зь месяцовага цыклю (г.зн. 29 з паловай дня якія Месяцу патрабуецца на праходжаньне ўсіх сваіх цыкляў).

Пад час аб’яднаньня календароў салярных і лунарных сыстэмаў, першапачатковая даўжыня месяца перастала быць зьвязаная зь фізычнымі зьменамі Месяца.

12 месяцаў ствараюць год, а 3 месяцы квартал (I квартал: студзень — сакавік; II квартал: красавік — чэрвень; III квартал: ліпень — верасень; IV квартал: кастрычнік — сьнежань).

У грэгарыянскім календары існуе наступны падзел году на месяцы (разам з даўжынёй у днях):

нумар назва даўжыня ў днях знак задыяка  
1 студзень 31 Казларог (22.12 — 20.01)
2 люты 28 ці (у высакосным годзе) 29 Вадаліў (21.01 — 20.02)
3 сакавік 31 Рыбы (21.02 — 20.03)
4 красавік 30 Авен (21.03 — 20.04)
5 травень 31 Цялё (21.04 — 21.05)
6 чэрвень 30 Блізьняты (22.05 — 21.06)
7 ліпень 31 Рак (22.06 — 22.07)
8 жнівень 31 Леў (23.07 — 22.08)
9 верасень 30 Дзева (23.08 — 23.09)
10 кастрычнік 31 Шалі (23.09 — 23.10)
11 лістапад 30 Скарпіён (24.10 — 22.11)
12 сьнежань 31 Стралец (23.11 — 21.12)