Рак (знак задыяку)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Знак Пэрыяд (прыкладна)
Aries.svg Авен 21 сакавіка — 20 красавіка
Taurus.svg Цялец 21 красавіка — 20 траўня
Gemini.svg Блізьняты 21 траўня — 21 чэрвеня
Cancer.svg Рак 22 чэрвеня — 22 ліпеня
Leo.svg Леў 23 ліпеня — 23 жніўня
Virgo.svg Панна 24 жніўня — 23 верасьня
Libra.svg Шалі 24 верасьня — 23 кастрычніка
Scorpio.svg Скарпіён 24 кастрычніка — 22 лістапада
Sagittarius.svg Стралец 23 лістапада — 21 сьнежня
Capricorn.svg Казларог 22 сьнежня — 20 студзеня
Aquarius.svg Вадаліў 21 студзеня — 20 лютага
Pisces.svg Рыбы 21 лютага — 20 сакавіка
Знак Рака

Рак  — чацьвёрты знак задыяку, адпаведны сэктару экліптыкі ад 90° да 120°, лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства.

Сонца праходзіць знак Рака прыблізна з 22 чэрвеня па 21 ліпеня. Гэта пэрыяд у прыродзе калі бурная экспансія і засяленьне ўсёй тэрыторыі скончыліся, наступіла самая гарачая і самая актыўная частка лета. Увесь сьвет аб'яднаўся ў агульную сыстэму. Жывыя істоты ўжо адчуваюць ціск асяродзьдзя і стараюцца адгарадзіцца і зачыніцца ў сваім унутраным сьвеце. Таму ў астралёгіі Рак асацыюецца з аб'яднаньнем, інтэграцыяй, цэласьцю, балансам, а таксама з утоенасьцю, адчувальнасьцю і містычнасьцю.

У бізнэсе Рак — пэрыяд, калі рынак запоўніўся і фірма ўжо ня можа разьлічваць на нястрымны рост, і трэба спадзявацца на ўнутраныя рэзэрвы. Гэта пэрыяд сакрэтных дамоваў, утварэньня прамысловых сындыкатаў, удасканаленьня ўнутранай структуры фірмы і ўвядзеньня сакрэтаў ад канкурэнтаў.

Псыхалягічныя характарыстыкі Рака адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Рак найперш успрымае сьвет суцэльна, як адзіны арганізм. Таму Рак марудлівы і непрадказальны. Рак ніколі не адказвае наўпрост, ён прыймае ўдары на сябе, а адказаць можа пазьней і ў іншым месцы. Таму Ракаў лічаць утойлівымі, крыўдлівымі і нават мсьцівымі. У Рака вельмі багаты і разьвіты ўнутраны сьвет, які незразумелы навакольным людзям; і шмат сваіх сакрэтаў. Ракі будуюць сабе складаныя норы з лябірынтам пакояў і праходаў, і ў сваім таемным сховішчы пачуваюцца вельмі камфортна. Рак акружаны панцырам, але ўсярэдзіне — вельмі далікатны і мяккі.

Ракі вельмі шануюць сваю сям’ю і блізкіх, Ракі — вельмі далікатныя, але гэтая пяшчота выяўляецца ў хатнім або даверным становішчы. У грамадскім жыцьці Ракі пашыраюць сваё асяродзьдзе, імкнучыся стварыць «вялікую сям’ю». Ракі могуць быць завадарамі мафіі, а могуць быць рэлігійнымі лідэрамі. У выпадку канфлікту Рак можа неўзаметку сыйсьці — і будзьце ўпэўненыя, ён ужо даўно прадугледзеў запасны выхад.

Ракі марудлівыя, часам падаюцца недарэкамі, навучаюцца павольна, але вельмі старанныя і стараюцца не прапусьціць веды. Ракі — ранімыя, тонкія натуры, яны часта становяцца акторамі або выканаўцамі клясычнай музыкі.

Людзі, народжаныя пад знакам Рака, найболей сумяшчальныя з Рыбамі і Скарпіёнамі, а горшая за ўсё сумяшчальнасьць — з Шалямі, Авенамі і Казярогамі.

Рак — прыстанак Месяца. Сатурн і Ўран знаходзяцца ў выгнаньні. Юпітэр знаходзіцца ў экзальтацыі.

Стыхія вады, кардынальны крыж.