Блізьняты (знак задыяку)
Знак | Пэрыяд (прыкладна) | |
---|---|---|
Авен | 21 сакавіка — 20 красавіка | |
Цялец | 21 красавіка — 20 траўня | |
Блізьняты | 21 траўня — 21 чэрвеня | |
Рак | 22 чэрвеня — 22 ліпеня | |
Леў | 23 ліпеня — 23 жніўня | |
Панна | 24 жніўня — 23 верасьня | |
Шалі | 24 верасьня — 23 кастрычніка | |
Скарпіён | 24 кастрычніка — 22 лістапада | |
Стралец | 23 лістапада — 21 сьнежня | |
Казларог | 22 сьнежня — 20 студзеня | |
Вадаліў | 21 студзеня — 20 лютага | |
Рыбы | 21 лютага — 20 сакавіка |
Блізьняты — трэці знак задыяку, які адпавядае сэктару экліптыкі ад 60° да 90°, калі лічыць ад кропкі вясновага раўнадзенства.
Сонца праходзіць па сузор'і Блізьнят прыблізна з 21 траўня па 20 чэрвеня. Гэта пэрыяд, калі прырода актыўна разьвіваецца, уся зямля паступова ажывае, і жывыя істоты ўступаюць у кантакт адна з адной. Таму знак Блізьнят асацыюецца з камунікацыямі, дасьледаваньнямі, экспэрымэнтамі.
У бізнэсе Блізьняты – пэрыяд, калі маладая фірма павінна наладжваць кантакты, дасьледаваць рынак, вывучаць канкурэнтаў і знаходзіць партнэраў.
Псыхалягічныя характарыстыкі Блізьнят адпавядаюць гэтаму пэрыяду. Людзі, якія нарадзіліся пад знакам Блізьнят, - жвавыя, рознабаковыя, інтэлектуальныя. Блізьняты дапытлівыя, цікаўныя, у іх жыве дух дасьледчыка. Яны актыўныя, панічна баяцца адзіноты і лёгка ідуць на кантакт. Блізьняты любяць экзотыку, актыўна вывучаюць замежныя мовы.
Блізьняты - прыстанак Мэркурыя. Юпітэр (і Нэптун) находзяцца ў Блізьнятах у выгнаньні.
Стыхія - паветра, рухомы крыж.
Блізьнятам больш за ўсё шанцуе ў зносінах з Вадалівамі, Вагамі, Авенамі , Львамі а горш усяго сумяшчальнасьць з Рыбамі, Паннамі.
У пачатку знака Блізьнят нараджаюцца ў асноўным навукоўцы (Леанард Ойлер) і прыродазнаўцы, у канцы – папулярызатары, выкладчыкі і дзеячы шоў-бізнэсу.
Разам са знакамі Оўна, Льва, Вагаў, Стральца ды Вадалівамі адносіцца да дадатных знакаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Van Rooij, Jan JF. Introversion-extraversion: astrology versus psychology // Personality and Individual Differences. — 1994. — № 16.6. — С. 985-988.