Мачанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мача́нка — малочная або мясная страва беларускай кухні.

Тыпы мачанкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мясная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мачанку вяндлічную гатуюць зазвычай з разнастайных мясных абрэзак (таго, што засталося пасьля прыгатаваньня іншых страваў): копчаных, салёных, сала, вяндліны, каўбасы, абрэзкі з касьцей і г. д. Таму мяса ў мачанку наразаюць вельмі дробнымі кавалкамі. Астатнія складнікі мачанкі — тук, мука ці цэжа, вада. З прысмакаў дадаюць цыбулю, грыбы, кроп, радзей перац і маяран.

Калі мачанку гатуюць як самастойную страву, то можна дадаваць у яе закалоты: адвараныя і парэзаныя дробнымі кавалкамі бульбу, капусту, рэпу. Закалоту можна падаваць і асобна, тады гародніну пякуць і падаюць цэлымі ці буйнымі кавалкамі.

Найчасьцей мачанку падаюць з блінамі.

Найпростая мачанка — шкваркавая, якая робіцца з туку са шкваркамі, запраўленага мукой і разбаўленага вадой з цыбуляй і перцам.

Малочная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гатуюць з сумесі тварагу, вяршкоў, малака і масьлёнкі. У залежнасьці ад узятых прапорцыяў мачанка можа быць гусьцейшая ці радзейшая, кісьлейшая ці саладзейшая.

У мачанку дадаюць вараную бульбу, цыбулю, кроп, малады кмен.

Этымалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва паходзіць ад слова макаць, бо зазвычай мачанка ўжываецца не як самастойная страва, а для маканьня ў яе варанае гародніны, дранікаў, аладак, драчоны, праснакоў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пахлёбкін У. В. Вялікая энцыкляпэдыя кулінарнага мастацтва. Усе рэцэпты Ў. В. Пахлёбкіна = Большая энциклопедия кулинарного искусства. Все рецепты В.В. Похлёбкина. — М.: ЗАО Центрполиграф, 2008. — 975 с. — дадатковы 10 000 ас. — ISBN 978-5-9524-3563-6