Матыяс Кляўдыюс
Матыяс Кляўдыюс | |
Matthias Claudius | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 15 жніўня 1740[1][2][3][4][5][6][7][8][9] Райнфэльд, Штормарн, Шлезьвіг-Гальштайн, Нямеччына[10][1] |
Памёр | 21 студзеня 1815[1][2][3][4][5][6][7][8][11][9] (74 гады) Гамбург[12][1] |
Пахаваны | Гамбург |
Дзеці | Фрыдрых Матыяс Якаюус Кляўдыюс і Караліна Пэртэс |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік і журналіст |
Мова | нямецкая[2] |
Матыяс Кляўдыюс (па-нямецку: Matthias Claudius) (15 жніўня 1740 — 21 студзеня 1815) — нямецкі пісьменьнік і журналіст.
Вывучаў тэалёгію ў Іене, але навучаньня ня скончыў. Выпусьціў у 1762 годзе першы зборнік вершаў, якія крытыка ацаніла як пераймальніцтва. Напрыканцы 1760-х гадоў працаваў у гамбургскай газэце, сустракаўся зь Ёганам Гердэрам, Г. Э. Лесінгам і Ф. Г. Клопштакам, які асабліва на яго паўплываў. У 1770—1775 гадах сам выдаваў газэту «Wandsbecker Bote», дзе надрукаваў мноства артыкулаў, апавяданьняў, вершаў, баек, а пад канец жыцьця апублікаваў поўны збор сваіх твораў: «Sämmtliche Werke des Wandsbecker Boten» (1790—1812). Кляўдыюс быў адным зь першых нямецкіх пісьменьнікаў, якія заняліся народным побытам і пісалі для народу. Ён умеў спалучыць у сваіх творах простасьць з дасьціпнасьцю і ў свой час стаў улюбёным пісьменьнікам як простага народу, так і культурных клясаў Нямеччыны. Рэзкі і пякучы сатырык, Кляўдыюс разам з тым выявіў шмат таленту ў вершах, то поўных пачуцьця, то вясёлых. Вельмі папулярнымі былі ягоныя застольныя песьні, у якіх апявалася рэйнскае віно («Bekränzt mit Laub», «Der Mond ist aufgegangen», «Wenn Jemand eine Reise thut» і г. д.). Памёр у Гамбургу.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б в г verschiedene Autoren Allgemeine Deutsche Biographie / Hrsg.: Historische Commission bei der königl. Akademie der Wissenschaften — Duncker & Humblot, 1875.
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Matthias Claudius
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118521098 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ Schäfer J. Ökumenisches Heiligenlexikon — 1998.
- ^ Клаудиус Маттиас // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.