Масакра (фільм)
| «Масакра» | |
| па-беларуску: Масакра | |
![]() | |
| Жанр | містычны трылер мэлядрама[1] |
|---|---|
| Рэжысэр | Андрэй Кудзіненка |
| Сцэнарыст | Аляксандар Качан |
| Заснаваны на | Локіс[d] |
| У ролях | Дзьмітры Мілер Андрэй Назімаў Марыя Курдзяневіч Аляксандар Кашпераў Сьвятлана Зелянкоўская Аляксандар Колбышаў |
| Кампазытар | Алег Хадоска |
| Апэратар | Павел Зубрыцкі |
| Мантаж | Аляксандар Дзебалюк |
| Мастак | Артур Клінаў |
| Вытворчасьць | Беларусьфільм |
| Дата выхаду | 11 лістапада 2010 на кінафэстывалі «Лістапад» |
| Працягласьць | 100 хв. |
| Краіна | Беларусь |
| Мова | расейская, беларуская, польская, |
| Бюджэт | Br5 млрд[2] |
| Старонка на IMDb | |
«Маса́кра» — беларускі містычны трылер, зьняты ў 2010 годзе рэжысэрам Андрэем Кудзіненкам на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».
Дзеяньне «Масакры» адбываецца на беларускіх землях у 60-я гады XIX стагодзьдзя, пасьля жорсткага задушэньня паўстаньня Кастуся Каліноўскага 1863—1864 гадоў. За сцэнарную аснову ўзята навэла «Локіс» Праспэра Мэрымэ пра мядзьведзя-пярэваратня і матывы старабеларускіх легендаў[2].
Большая частка фільму здымалася ў палацава-паркавым комплексе Сьвятаполкаў-Чацьвярцінскіх у мястэчку Жалудок (Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Слова «Масакра» (анг. massacre; ням. Massaker; франц. massacre) зьяўляецца запазычаньнем з ангельскай мовы і мае сынанімічнае значэньне са словамі «кровапраліцьце», «забойства», «разьня», «вынішчэньне», «бойня»[3].
Паводле словаў галоўнага рэжысэра аднайменнага фільму Андрэя Кудзіненка:
Масакра — гэта азначае «крывавая бойка», што было заўсёды на тэрыторыі Беларусі, ва ўсе часы. Заўсёды партызаншчына, акупацыя… Тэрыторыя крыві тут была заўсёды. І вось такая мэтафара — барацьбы і за зямлю, і за каханьне. Заўсёды ўсе фільмы — пра любоў: любоў да жанчыны, любоў да зброі[4].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 60-я гады XIX стагодзьдзя на Беларусі (у Паўночна-Заходнім краі Расейскай імпэрыі) жорстка задушана нацыянальнае паўстаньне. Усталёўваецца атмасфэра страха і смутку, радавыя маёнткі пераходзяць да новых уладальнікаў.
Мастак і авантурыст з Санкт-Пецярбургу Мікалай Казанцаў з мэтай зарабіць грошай на адукацыю ў Італіі прыяжджае пад выглядам навукоўца ў таемны маёнтак старажытнага графскага роду Пазуркевічаў каталягізаваць рэдкую бібліятэку. Граф Уладзімер рыхтуецца да шлюбу. У маёнтку зьбіраюцца госьці, прычым у кожнага ёсьць свае прэтэнзіі да гаспадара. Пры гэтым Ганна, нявеста графа Ўладзімера Пазуркевіча, апынаецца каханкай Казанцава.
Акторскі склад
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дзьмітры Мілер — граф Уладзімер Пазуркевіч
- Андрэй Назімаў — Мікалай Казанцаў, мастак-авантурыст
- Марыя Курдзяневіч — Ганна, нявеста пярэваратня, улюбеніца авантурыста
- Аляксандар Кашпераў — Ільля Фаміч Белазёрскі, генэрал
- Сьвятлана Зелянкоўская — памешчыца Астроўская
- Аляксандар Колбышаў — сьвяты айцец
Гісторыя стварэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першапачаткова здымкі фільму мусілі адбывацца сумесна з польскімі і расейскімі кінавытворцамі ў Польшчы, але з-за эканамічнага крызісу рэжысэр фільму Андрэй Кудзіненка быў вымушаны адмовіцца ад гэтай ідэі[5]. Новай пляцоўкай для кіназдымкаў стала вёска Жалудок у Шчучынскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Як адзначае мастак-пастаноўшчык Артур Клінаў, маёнтак Чацьвярынскіх у Жалудку быў абраны пасьля наведваньня больш за дзясятак аб’ектаў па ўсёй краіне[6]. Стваральнікам фільму нават прыйшлося часткова ўмацоўваць будынак[4]. Дадатковым здымачным месцам таксама стала вёска Грушаўка Ляхавіцкага раёну[7]. Большая частка стужкі здымалася ў лістападзе — сьнежні 2009 году[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Алексей Вайткун (8 лістапада 2010) Кинорежиссер Андрей Кудиненко: Не люблю мертвого кино! (рас.). TUT.BY. Праверана 25 лютага 2011 г.
- 1 2 Первый белорусский фильм ужасов "Масакра" будет презентован 7 ноября на кинофестивале "Лістапад" (рас.). belta.by (20 кастрычніка 2010). Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
- ↑ МАСАКРА в словаре иностранных слов (рас.) Словарь иностранных слов Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
- 1 2 Андрэй Кудзіненка: Тут заўсёды была тэрыторыя крыві Культура. Радыё «Свабода» (21 кастрычніка 2010). Праверана 22 лютага 2012 г.
- ↑ Екатерина Морголь (15 верасьня 2010) Бульба-хоррор: медведь Степан и партизанский рай OPEN.BY Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
- ↑ Раман Тумашык (25 кастрычніка 2009) Дэкарацыі да беларускага фільма жахаў робяць з саломы Рэпартажы. Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 22 лютага 2012 г.
- ↑ Руслан Горбачев (5 лістапада 2009) Ужас, ужас, ужас (рас.) Салідарнасць Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
- ↑ Кінастудыя «Беларусьфільм» прадставіла «бульба-хорар» «Масакра» Беларускае Радыё Рацыя Праверана 22 кастрычніка 2010 г.
