Перайсьці да зьместу

Марыя Жыдовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Марыя Жыдовіч

лац. Maryja Žydovič
Дата нараджэньня 19 кастрычніка 1906(1906-10-19)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 лістапада 1977(1977-11-12) (71 год)
Месца вучобы
Занятак навукоўца, мовазнаўка
Навуковая сфэра мовазнаўства, дыялекталёгія
Месца працы
Вядомая як дасьледніца гаворак Цэнтральнай Беларусі
Навуковая ступень Доктарка філялягічных навук (1958)
Узнагароды
Заслужаны дзяяч навукі Рэспублікі Беларусь

Марыя Андрэеўна Жыдовіч (19 кастрычніка 1906, Дукора, Ігуменскі павет, Менская губэрня, цяпер Пухавіцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 12 лістапада 1977, Менск, Беларусь) — беларуская мовазнаўца. Доктарка філялягічных навук (1958), прафэсарка (1960)[1]. Заслужаная дзяячка навукі БССР (1971)[2].

Скончыла Менскі пэдагагічны тэхнікум (1930). Працавала пэдагогіцай у Бярозаўскай сярэдняй школе Хоцімскага раёну. У 1934 годзе паступіла на філялягічны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту, затым скончыла асьпірантуру Ўральскага ўнівэрсытэту[3]. У 1943 годзе прызначаная выкладніцай беларускай мовы БДУ, які працаваў на станцыі Сходня пад Масквой. З 1944 года дацэнтка катэдры беларускай мовы БДУ, у 1951—1953 гадах — дэканка філялягічнага факультэту БДУ[4].

Памерла 12 лістапада 1977 году ў Менску. Пахаваная на Паўночных могілках[5].

У 1957 годзе выдала падручнік «Курс сучаснай беларускай мовы: Марфалёгія». У 1958 годзе абараніла доктарскую дысэртацыю «Іменнае скланеньне ў беларускай мове: Назоўнік. Ч. 1. Адзіночны лік»[6].

У 1958 годзе стала першай у Беларусі жанчынай-доктаркай філялягічных навук[7].

Дасьледавала гаворкі Цэнтральнай Беларусі[8].

• Праграма па вывучэнню беларускіх гаворак і збіранню звестак для складання дыялекталагічнага атласа беларускай мовы / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва; [пад рэд. М. Жыдовіч], 1950.

• Курс сучаснай беларускай мовы: Марфалогія, Менск, 1957.

• Бібліяграфічны ўказальнік літаратуры па беларускаму мовазнаўству / Беларус. дзярж. ун-т імя У. Леніна, Ін-т мовазнаўства АН БССР; Склад. М. А. Жыдовіч і інш., 1960.

• Назоўнік у беларускай мове: [у 2 ч.] / М. А. Жыдовіч.

• Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна; [укладальнікі: М. А. Жыдовіч і інш.]; пад рэдакцыяй М. А. Жыдовіч, 1970.

• Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / Міністэрства вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафесіянальнай адукацыі БССР, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна; [укладальнікі: М. А. Жыдовіч і інш.]; пад рэдакцыяй М. А. Жыдовіч, 1974.

• Матэрыялы для слоўніка мінска-маладзечанскіх гаворак / [укладальнікі: М. А. Жыдовіч і інш.]; пад рэдакцыяй М. А. Жыдовіч, 1977.

  1. ^ Жыдовіч Марыя Андрэеўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 98—99.
  2. ^ Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 463.
  3. ^ Жыдовіч Марыя Андрэеўна / Н. С. Мажэйка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 454.
  4. ^ Прыгодзіч М. Р. Яна была першай // Беларускае слова на скрыжалях гісторыі: матэр. навук. чытанняў, прысвеч. 100-годдзю з дня нарадж. праф. М. А. Жыдовіч (Мінск, 19.10.2006). — Мінск, 2007. — С. 3-6.
  5. ^ Жыдовіч Марыя Андрэеўна // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Менск, 2001. — С. 98—99.
  6. ^ Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998. — С. 463.
  7. ^ Прыгодзіч М. Р. Яна была першай // Беларускае слова на скрыжалях гісторыі: матэр. навук. чытанняў, прысвеч. 100-годдзю з дня нарадж. праф. М. А. Жыдовіч (Мінск, 19.10.2006). — Мінск, 2007. — С. 3-6.
  8. ^ Жыдовіч Марыя Андрэеўна / Н. С. Мажэйка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2. — С. 454.