Марына Барсток
Марына Барсток | |
Дата нараджэньня | 15 красавіка 1916 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | чэрвень 1994 (78 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, пісьменьніца, паэтка, літаратурны крытык, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], літаратурная дзейнасць[d][1] і паэзія[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз пісьменьнікаў СССР і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Марына (Марыя Мікітаўна) Барсток (15 красавіка 1916, в. Наркавічы, Верхнядзьвінскі раён — 1994) — беларуская літаратуразнавец, паэтэса. Кандыдат філялягічных навук (1950). Сябра СП СССР з 1951 году[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сялянскай сям’і. У 1935 годзе скончыла Полацкі пэдагагічны тэхнікум. Два гады настаўнічала ў мястэчку Ветрына на Віцебшчыне. Вучылася завочна ў Магілёўскім пэдагагічным інстытуце, з 1973 году — студэнтка Менскага пэдагагічнага інстытута імя Горкага. Пасьля вызваленьня Заходняй Беларусі была накіравана працаваць загадчыкам аддзелу культуры Берасьцейскай абласной газэты «Заря». На пачатку Вялікай Айчыннай вайны пераехала ў Горкаўскую вобласьць. У 1945 годзе скончыла філлягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[2], потым асьпірантуру пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1949—1979 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Я. Купалы АН БССР[2].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У друку пачала выступаць з 1949 году[2]. Напісала кнігі «Вобраз станоўчага героя ў творчасьці Якуба Коласа» (1951), «Пятро Глебка» (1952), «Вывучэньне творчасьці Кузьмы Чорнага ў школе» (1959; другое, дапоўненае выданьне ў 1973), «Максім Багдановіч» (1961; другое, дапоўненае выданьне ў 1974), «Адзінства і разнастайнасьць сучаснай беларускай паэзіі» (1973), «Руплівы поўдзень: Нарыс творчасьці Генадзя Бураўкіна» (1984)[2]. Выдала брашуру «Пятрусь Броўка» (1955), «Віднейшы беларускі дзіцячы пісьменьнік Янка Маўр» (1958), «Максім Танк» (1962), «Вялікі Кастрычнік і беларуская літаратура» (1977) і інш.
Адна з аўтараў «Гісторыя савецкай беларускай літаратуры» (1966), «История многонациональной советской литературы» (1977), «История белорусской советской литературы» (1977)[2], дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966). Выступала ў пэрыядычным друку зь вершамі і артыкуламі па пытаньнях дзіцячай літаратуры[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Барсток Марына (Марыя Мікітаўна) // Беларуская энцыкляпэдыя: у 18 т. — Мн.: БелЭн., 1996. — Т. 2. — С. 318.
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ў Дрысенскім павеце
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Кандыдаты філялягічных навук
- Нарадзіліся ў Дрысенскім раёне
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР