Перайсьці да зьместу

Люі Аляксандар Бэрт’е

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Маршал Бэрт’е»)
Люі Аляксандар Бэрт’е
па-француску: Louis Alexandre Berthier
20 лістапада 175401 чэрвеня 1815
Мянушка Жонка імпэратара
Месца нараджэньня Вэрсаль, Францыя
Месца сьмерці Бамбэрг, Баварыя
Прыналежнасьць Сьцяг Францыи 1638-1790 Каралеўства Францыя
Сьцяг Францыі 1790-1794 Францускае каралеўства
Сьцяг Францыі Француская Рэспубліка
Сьцяг Францыі Француская імпэрыя
Сьцяг Каралеўскай Францыі Каралеўства Францыя
Гады службы 17641815
Званьне Маршал Францыі

Люі Аляксандар Бэрт’е (па-француску: Louis Alexandre Berthier, 20 лістапада 1753, Вэрсаль — 1 чэрвеня 1815, Бамбэрг) — маршал (1804) і віцэ-канэтабаль (1807) Напалеонаўскае Францыі, валадарны князь Нэўшатэльскі, герцаг Валянжэнскі (1805), князь Ваграмскі (1809). У 17991807 гадах — вайсковы міністар і адначасова ў 1799—1814 гадах — начальнік штабу Напалеона I. Распрацаваў асновы штабное службы, скарыстаныя ў шматлікіх эўрапейскіх арміях.

Бэрт’е парадніўся з Баварскага каралеўскага дома, узяўшы ў жонкі дачку ґерцаґа Вільгельма. Пасьля адрачэньня Напалеона ў 1814 годзе перайшоў на службу да Людовіка XVIII. Загінуў пры нявысьветленых акалічнасьцях[1] у Бамбэрге падчас Ста дзён (па іншых дадзеных — скончыў самагубствам).

Сын навукоўца-ґеоґрафа, з малых гадоў які звыкся працаваць над мапаю, Бэрт’е да збліжэньня з Банапартам (1796) праслужыў штабным афіцэрам у войнах дзьвюх рэвалюцыяў — амэрыканскай і францускай. Ужо там ён паказаў сябе вельмі здольным штабным афіцэрам[2].

Па словах брытанскага гісторыка Р. Дэлерфілда, Бэрт’е павінен быў стаць адным з самых знакамітых начальнікаў штаба ў гісторыі. Да моманту узяцьця Бастыліі яму было 36 гадоў, і ён ужо выявіў вялікія здольнасьці ў якасьці штабнога афіцэра, у прыватнасьці як складальніка дакумэнтаў. Калі амэрыканскія каляністы паўсталі супраць брытанскага караля Георга III, Францыя ўстала на бок амэрыканскіх каляністаў, а Бэрт’е ў якасьці добраахвотніка адправіўся ў Амэрыку ім на дапамогу. Ён атрымаў чын капітана, быў адзначаны ўзнагародамі і, вярнуўшыся дахаты, увесь час атрымліваў падвышэньні. Да моманту прыходу Банапарта да ўлады Бэрт’е даслужыўся да званьня ґенэрал-маёра.

Начальнік штаба Напалеона

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Герб ґерцаґа Валянжэнскага

Вайсковая кар'ера Бэрт’е павінна была быць здавальняючае ва ўсіх адносінах, калі б не адна прыкрая акалічнасьць — ён станавіўся безнадзейна нерашучым у тых выпадках, калі апыняўся прадстаўленым самому сабе, так што павінен быў вышукваць у сваім асяродзьдзі кагосьці іншага, больш рашучага, каму ён мог бы давярацца і ад каго мог бы атрымліваць указаньні пры неабходнасьці прыняцьця рашэньняў. Вось як піша пра яго гісторык Дэльдэрфільд:

Ён быў мілым чалавекам, лаяльным, устойлівым і пэдантычным пры выкананьні любой справы… Заўсёды пунктуальны, ён, акрамя таго, меў уласьцівасьць зьяўляцца менавіта ў тых месцах, дзе ў ім узьнікала патрэба. Яго памяць на падрабязнасьці была фэнамэнальнаю. У любы момант ён мог назваць колькасьць і паказаць дыслякацыю любой вайсковай часткі войска.

Аднак фатальная нерашучасьць змушала Бэрт’е шукаць «дужае плячо», на якое можна было б абаперціся. Гэтым плячом як раз і стаў дзёрзкі карсыканец Банапарт, часьцяком непрадказальны, але здольны прымаць адказныя рашэньні[3].

Бэрт’е зрабіў істотны ўнёсак у плянаваньне практычна ўсіх вайсковых кампаніяў Напалеона аж да 1814 году. Аднак адмысловаю заслугаю Бэрт’е варта лічыць грандыёзны марш-кідок 9 гіганцкіх карпусоў Вялікай арміі ўвосень 1805 году ад берагоў Ля-Маншу да аўстрыйскіх раўнінаў[4]. Вынікам гэтага кідку стала знакамітая бітва пры Аўстэрліцы (2 сьнежня 1805 году).

Напалеон высока шанаваў здольнасьці Бэрт’е як штабнога начальніка. Аддаючыся ўспамінам на востраве Сьвятой Алены ён неяк сказаў: «Будзь у мяне Бэрт’е начальнікам штабу, я не прайграў бы бітву»[2].

Бэрт’е дакладна ішоў за сваім патронам на працягу 20 гадоў. Калі ж «плячо», на якое ён гэтулькі лёт абапіраўся нечакана зьнікла, шок для Бэрт’е быў такі моцны, што гэта прывяло яго да сьмерці.

  1. ^ Большой Энциклопедический Словарь. — : Советская Энциклопедия, 1994. — С. 132.
  2. ^ а б Троицкий Н. А. Маршалы Наполеона. // Новая и новейшая история. 1993. № 5. — С. 166—178.
  3. ^ Делдерфилд Р. Ф. Маршалы Наполеона. — М.: Центрполиграф, 2001. — С. 24—26.
  4. ^ Делдерфилд Р. Ф. Там жа. — С. 157.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Люі Аляксандар Бэрт’есховішча мультымэдыйных матэрыялаў