Бон Андрэ Жано дэ Мансі
Бон Андрэ Жано дэ Мансі па-француску: Bon-Adrien Jeannot de Moncey | |
31 ліпеня 1754 — 20 красавіка 1842 | |
Месца нараджэньня | Мансі |
---|---|
Месца сьмерці | Парыж |
Прыналежнасьць | Каралеўства Францыя Францускае каралеўства Француская Рэспубліка Француская імпэрыя Каралеўства Францыя Каралеўства Францускае |
Род войскаў | Пяхота |
Гады службы | 1771—1830 |
Званьне | Маршал Францыі |
Камандаваў | Генэрал-інспэктар Жандармэрыі Губэрнатар інвалідаў |
Бітвы/войны | Рэвалюцыйныя войны Напалеонаўскія войны Гішпанская экспэдыцыя |
Бон Андрэ Жано дэ Мансі, мелы тытул герцаг дэ Канэльяна (па-француску: Bon Adrien Jannot de Moncey, duc de Conegliano, 1754—1842) — маршал Францыі; пачаўшы службу з 15 гадоў, простым радавым, у 1794 годзе быў ужо дывізіённым ґенэралам. У 1799 годзе ён камандаваў заходне-пірэнэйскім войскам, а ў 1800 годзе перайшоў у Італію праз Сэн-Гатард.
Пры заснаваньні імпэрыі Мансі атрымаў чын маршала, а ў 1805 годзе — тытул ґерцаґа дэ Канэльяна; у 1808-9 гг., камандуючы корпусам у Гішпаніі, садзейнічаў авалоданьню Сарагосай; у 1814 годзе, калі займаў пасаду начальніка штаба Нацыянальнае ґвардыі, браў удзел у абароне Парыжа; у 1815 годзе за адмову ад старшынства ў судзе над маршалам Нэям падвергся 3-месячнаму зьняволеньню; у 1823 годзе камандаваў корпусам у войсках герцага Ангулемскага у Гішпаніі; пры Люі-Філіпе быў кашталянам парыскага дому Інвалідаў.