Перайсьці да зьместу

Марк Цукербэрг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Марк Цукербэрґ»)
Марк Цукербэрг
Марк Цукербэрґ
Дата нараджэньня 14 траўня 1984(1984-05-14)[1][2][3] (40 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак праграмоўца, прадпрымальнік, спэцыяліст у галіне інфарматыкі, мэцэнат, генэральны выканаўчы дырэктар, філянтроп
Навуковая сфэра кампутарнае праграмаваньне[4], Інтэрнэт[4] і Facebook[4]
Месца працы
Сябра ў Цынхуаскі ўнівэрсытэт[d]
Бацька Эдўард Закербэрг[d]
Маці Карэн Кемпнэр[d]
Дзеці Максіма Чан-Закербэрг[d], Аўгуста Чан-Закербэрг[d] і Aurelia Chan Zuckerberg[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Марк Э́ліёт Цукербэ́рґ (па-ангельску: Mark Elliot Zuckerberg, нар. 14 траўня 1984, Ўайт-Плэйнс, штат Нью-Ёрк, ЗША) — распрацоўнік і заснавальнік сацыяльнае сеткі Facebook. Месьціцца ў Крамянёвай даліне (горад Пала-Альта). Закербэрг навучаўся ў Гарвардзкім унівэрсытэце, дзе і запусьціў Facebook у лютым 2004 году поруч з сваімі суседзямі па пакоі Эдуарду Савэрынам, Эндру Макалумам, Дастынам Маскавіцам і Крысам Г’юзам. Першапачаткова бачына была распрацаваная дзеля выбару ўнівэрсытэцкіх кампусаў, але хутка сетка пашырылася і ў рэшце рэшт, атрымала распаўсюд па-за межамі каледжаў, дасягнуўшы мільярду карыстальнікаў у 2012 годзе. У тым жа 2012 годзе кампанія стала публічнай, то бок у абарачэньне былі выпушчаныя акцыі. Яшчэ ў 2007 годзе ў веку 23 гадоў Закербэрг стаў наймаладзейшым у сьвеце самаробным даляравым мільярдэрам у сьвеце.

Марк нарадзіўся 14 траўня 1984 году ў горадзе Ўайт-Плейнс (штат Нью-Ёрк), што за некалькі кілямэтраў на поўнач ад горада Нью-Ёрка. Бацька — стаматоляг Эдвард Цукербэрґ. Маці — псіхіятар Карэн Цукербэрґ. Яго прабабулі й прадзядулі былі з Расейскай імпэрыі, Нямеччыны, Аўстрыі й Польшчы. Быў другім дзіцём і адзіным хлопчыкам з 4 дзяцей у сям'і; яго сёстры — Рэндзі (старэйшая), Донна й Арыэль.

Будучы дэйцеранопам, Цукербэрґ адрозьнівае чырвоны й зялёны куды горш, чым сіні — асноўны колер Facebook[6]. У школьныя гады Марк займаўся кампутарным праграмаваньнем і распрацаваў сеткавую вэрсыю гульні «Рызыка»[7].

Вышэйшую адукацыю Марк Цукербэрґ не завяршыў: у 2002 годзе ён паступіў у Гарвардзкі ўнівэрсытэт, дзе да 2004 году навучаўся на факультэце псыхалёгіі. Паралельна з гэтым Марк наведваў курсы ІТ. Сваю сфэру інтарэсаў паказваў як «C, C++, Java, Visual Basic, VBscript, JavaScript, PHP й ASP»[8]. Цукербэрґ неаднаразова характарызаваў сябе як гакера па пакліканьні[9]. Яшчэ ў каледжы на Марка зьвярнулі ўвагу супрацоўнікі Microsoft, пасьля таго як ён напісаў праграму Synapse, якая дазваляла кампутару самастойна складаць пасьлядоўнасьць музычных хітоў для свайго ўладальніка.

На пачатак 2010 году яго стан ацэньваўся ў 6,9 млрд даляраў, і за гэты год яно павялічылася на 245% — у рэйтынгу 400 найбагацейшых людзей ЗША, апублікаваным часопісам Forbes у 2011 годзе, Цукербэрґ заняў 14-е месца са станам у 17, 5 млрд даляраў ЗША[10].

У сьпісе найбагацейшых амэрыканцаў, апублікаваным Forbes у верасьні 2010 году, Цукербэрґ заняў 29-е месца са станам у 7 млрд даляраў[21]. Афіцыйны заробак Марка Цукербэрґа складае ўсяго 1 доляр[11].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]