ASP.NET

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

ASP.NET — тэхналёгія стварэньня вэб-праграмаў і вэб-сэрвісаў ад кампаніі Microsoft. Яна зьяўляецца складовай часткай плятформы Microsoft .NET і разьвіцьцём больш старой тэхналёгіі Microsoft ASP. На цяперашні момант апошняй вэрсіяй гэтай тэхналёгіі зьяўляецца ASP.NET 4.0. Аднак у Windows 8 M3 Вэрсія 6.2.7989 прысутнічае ASP.NET 4.5.

ASP.NET вонкава шмат у чым захоўвае падабенства з больш старой тэхналёгіяй ASP, што дазваляе распрацоўнікам адносна лёгка перайсьці на ASP.NET. У той жа час ўнутраная прылада ASP.NET істотна адрозьніваецца ад ASP, паколькі яна заснавана на плятформе .NET і, такім чынам, выкарыстоўвае ўсе новыя магчымасьці, якія прадстаўляюцца гэтай плятформай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]